авансава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак. і незак.

1. Узяць (браць), атрымаць (атрымліваць) аванс.

2. толькі незак. Зал. да авансаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́на 1,

Прысл. да адзіны (у значэнні ўзмацняльна-абмежавальнага слова: «толькі», «адно», «выключна»). Адзіна магчымы спосаб. Адзіна правільны шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтатра́са, ‑ы, ж.

Аўтамабільная траса, шлях, шаша. Пакрытая асфальтам аўтатраса. // Аўтамабільная пуцявіна, накат, дзе ходзяць толькі аўтамашыны. Лёдавая аўтатраса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераме́нна, прысл.

На перамену адзін аднаму, па чарзе. Толькі тры-чатыры чалавекі з агульнага ліку [касцоў] папераменна мянцілі косы. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплёскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Плёскаць злёгку або час ад часу. Было ціха. Толькі паплёсквала аб бераг Свіслач. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паралізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Прыйсці (прыходзіць) у стан паралічу.

2. толькі незак. Зал. да паралізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансалідава́цца, ‑дуецца; зак. і незак.

Кніжн.

1. Умацавацца (умацоўвацца), аб’яднацца (аб’ядноўвацца), згуртавацца (згуртоўвацца).

2. толькі незак. Зал. да кансалідаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіталізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Ператварыцца (ператварацца) у капітал (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да капіталізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кве́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да кветка.

•••

Гэта яшчэ (толькі) кветачкі гл. гэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацыяналізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) нацыянальным, набыць (набываць) нацыянальны характар.

2. толькі незак. Зал. да нацыяналізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)