Ліса́1 ’маленькія санкі, падсанкі’ (Бяльк.), пін. ’насціл з дошак на санях’ (Нар. лекс.). Да ліс (гл.). Узнікла ў выніку пераносу значэння. Параўн. сучкі ’тс’ (гл. Лабко, Бел.-польск. ізал., 73–75).

Ліса2 ’самаробныя драбіны з сукаватай верхавіны’ (КЭС, лаг.). Да леса́ < лес (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́руб ’участак, дзе высечаны лес’ (Мат. Гом., Інстр. II); ’зруб’ (Мат. Гом.); ’вышыня зруба ад падлогі да столі’ (Інстр. II). Рус. дыял. вы́руб ’паляна з карчамі і кустамі; від плоту; дзеянне па дзеяслову вырубіць’, польск. wyrąb, в.-луж. wurub. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырубіць < рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баруўка ’ягаднік брусніцы, Vaccinium vitis-idaea L.’ (Кіс.). Зыходзячы з геаграфіі і формы слова, бясспрэчна, запазычанне з польск. borówka ’тс’ (ад bórлес, бор’). Параўн. і ўкр. борівка ’тс’. Да геаграфіі польскіх назваў тыпу borówka гл. Бельчарова, JP, 40 (4), 1960, 284 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вудо́ба ’месца, дзе побач з населеным пунктам знаходзіцца поле, лес, луг, папас і рэчка’ (Яшк., слаўг., рэч.). Рус. дыял. удобье ’ўгоддзі’. Ст.-рус., ст.-слав. оудобь ’лёгкі, магчымы’. Ад у і доба (гл.) (Фасмер, 4, 149). Параўн. неўдобіца, неудобка (Выгонная, Лекс. Палесся, 40 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драбне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца драбнейшым па велічыні, змяншацца ў памерах. Лес драбнее. □ Тройка між тым ад’язджала ўсё далей, драбнела і нарэшце зусім знікла. Лупсякоў. Дождж драбнеў, далёка над ракой успыхвалі чырвоныя, што ноччу, сполахі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.

Сілай забіраць чужое дабро; рабаваць. Акупанты грабілі беларускі народ, вывозілі ў Германію збожжа, жывёлу, лес. «Весці». // Разм. Разараць паборамі, узяткамі. Дваранскія камітэты прама грабілі сялян пры дапамозе царскага ўрада. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамча́цца і даімча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Вельмі хутка дабегчы, даехаць, даляцець да якога‑н. месца. Хутка цягнік дамчаўся да лесу. Пальчэўскі. [Лук’янскі] даімчаўся да апошніх хвояў і кінуўся ўправа. Там быў густы і стары лес. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўпрыкме́т, прысл.

Разм. Тое, што і непрыкметна (у 1 знач.). [Пятрусь і Амелька].. пацалаваліся, як родныя, і Амелька неўпрыкмет выцер рукавом набегшую слязу. Краўчанка. Час ляцеў неўпрыкмет — набліжалася мая станцыя. Савіцкі. Лес неўпрыкмет гусцеў — пачалі пракідацца бярозы, сосны, ясені... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сажра́ць, зжару, зжарэш, зжарэ; зжаром, зжараце; пр. зжор, зжэрла; зак., каго-што.

Разм. груб.

1. З’есці. Учора цэлае лыка кілбасы сажраў [Цімох Ткачэня]. Чарнышэвіч.

2. перан. Патраціць у вялікай колькасці. [Казімір:] — Больш тое хаджэнне сажрала грошай, чым сам лес. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́паліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

1. Спаліць да канца, цалкам.

Пажар выпаліў увесь лес.

Сонца выпаліла пасевы.

2. Ачысціць апальваннем.

В. бляху.

3. Зрабіць знак, рысунак на чым-н. распаленым прадметам.

В. узор.

В. кляймо.

4. што і ў чым. Кончыць паліць, прапаліць.

В. у печы.

5. Вырабіць абпальваннем.

В. цэглу.

6. Сказаць адным дыхам (разм.).

В. навіну.

|| незак. выпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выпа́льванне, -я, н. (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)