лес, -у, мн. лясы́, лясо́ў, м.

1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

Дрымучы л.

Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.

3. перан. Як выражэнне мноства.

Л. рук.

Чорны лес — лісцевы.

Чырвоны лес — хваёвы.

Навука для яго — цёмны лес — абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у лесе — нічога не разумець, не разбірацца.

|| памянш. лясо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. лясны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ле́с лясы́
Р. ле́су лясо́ў
Д. ле́су ляса́м
В. ле́с лясы́
Т. ле́сам ляса́мі
М. ле́се ляса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лес в разн. знач. лес, род. ле́су м.;

кто в лес, кто по дрова́ погов. хто ў лес, а хто па дро́вы;

лес ру́бят — ще́пки летя́т погов. лес сяку́ць — трэ́скі ляця́ць;

да́льше в лес — бо́льше дров дале́й у лес — бо́лей дроў;

волко́в боя́ться — в лес не ходи́ть ваўко́ў бая́цца — у лес не хадзі́ць;

за дере́вьями ле́са не ви́деть за дрэ́вамі ле́су не ба́чыць;

как во́лка не корми́, он всё в лес гляди́т ко́лькі ваўка́ не кармі́, ён усё ро́ўна ў лес глядзі́ць;

как в лесу́ як у ле́се.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лес (род. ле́су) м., в разн. знач. лес;

густы́ л. — густо́й лес;

будаўні́чы л. — строи́тельный лес;

л. руклес рук;

карабе́льны л. — корабе́льный лес;

страявы́ л. — строево́й лес;

чо́рны л. — чёрный лес;

чырво́ны л. — кра́сный лес;

як у ~е — как в лесу́;

цёмны л. — (для каго) тёмный лес (для кого);

за дрэ́вамі не ба́чыць ле́су — за дере́вьями не ви́деть ле́са;

дале́й у л. — бо́лей дроў — да́льше в лес — бо́льше дров;

хто ў л., хто па дро́выпогов. кто в лес, кто по дрова́;

расці́ на л. гле́дзячы — расти́ на лес гля́дя;

воўк у ле́се здох — чудеса́ да и то́лько;

л. сяку́ць — трэ́скі ляця́цьпосл. лес ру́бят — ще́пки летя́т;

ваўко́ў бая́цца — у л. не хадзі́цьпосл. волко́в боя́ться — в лес не ходи́ть;

як во́ўка ні кармі́, а ён усё ў л. глядзі́цьпосл. как во́лка ни корми́, а он всё в лес смо́трит;

браха́ць на л. — броса́ть слова́ на ве́тер;

чужа́я душа́ — цёмны л.посл. чужа́я душа́ — потёмки;

на сухі́ л. — (заклинание) на сухо́й лес

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лес, ‑у; мн. лясы, ‑оў; м.

1. Дрэвы на корані, якія займаюць значную прастору; масіў зямлі, зарослы дрэвамі. Лісцевы лес. Хваёвы лес. Трапічны лес. □ Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі. Якімовіч. // перан. Вялікая колькасць, мноства якіх‑н. прадметаў, якія ўзвышаюцца над чым‑н. Лес мачтаў. □ Маша спакойна села на месца, а ў зале падняўся лес рук. Гроднеў.

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы, вырабны і пад. матэрыял. Праходзяць чыгуначныя саставы з лесам, цэментам, жалезам. «Маладосць». [Да вайны] па рэчцы сплаўлялася шмат драўніны, будаўнічага лесу. М. Ткачоў.

•••

Карабельны лес (бор)лес з высокіх мачтавых дрэў, якія выкарыстоўваюцца ў суднабудаванні.

Нестраявы лес — крывы, каржакаваты лес, непрыдатны для ўзвядзення будынкаў.

Страявы лес — высокі стройны лес, прыдатны для ўзвядзення будынкаў.

Чорны лес — лісцевы лес.

Чырвоны лес — хваёвы лес.

Воўк (мядзведзь) у лесе здох гл. воўк.

Глядзець (пазіраць) у лес гл. глядзець.

За дрэвамі не бачыць лесу гл. бачыць.

Расці на лес гледзячы гл. расці.

Хто ў лес, хто па дровы гл. хто.

Цёмны лес для каго — пра што‑н. абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у цёмным лесе — не разумець, не разбірацца ў чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лес 1/77; 2/16, 125, 204, 371; 4/304; 6/337—338, 338, 479, 481, 482, 483; 12/38, 39

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕС,

прыродны комплекс згуртаванняў лясных раслін і жывёл з пэўным геагр. асяроддзем; адзін з асн. тыпаў расліннага покрыва Зямлі. Узнаўляльны прыродны рэсурс, які забяспечвае ўстойлівасць біясферы. Важны кампанент геагр. ландшафтаў. Складаецца з сукупнасці дрэвавых, кустовых і травяністых раслін, дзе гал. роля належыць дрэвам. Пашыраны на ўсіх кантынентах (акрамя Антарктыды). Займае больш за 27% сушы. Біямаса Л. — 90% наземнай біямасы. Л. вывучае лесазнаўства, лесаводства і інш.

Структура Л. залежыць ад фіз.-геагр. умоў асяроддзя, відавога складу і біял. асаблівасцей раслін (гл. Біягеацэноз). Для Л. характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць дрэвавыя ярусы (дрэвастой), ярус кустовага падлеску, кусцікавае, паўкусцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расліны (ліяны, эпіфітныя расліны на ствалах і ў кронах дрэў). У залежнасці ад складу, умоў і асаблівасцей развіцця вылучаюць вечназялёныя лясы (вільготныя трапічныя, мангравыя, хвойныя; гл. адпаведныя арт.), лістападныя лясы (дробна- і шыракалістыя, мусонныя, саванныя і інш.). Паводле тыпу аднаўлення адрозніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжання — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фарміравання — карэнныя і другасныя, па складзе парод — чыстыя і мяшаныя. Л. уздзейнічае на працэсы глебаўтварэння, клімат, кругаварот вільгаці, з’яўляецца адным з планетарных акумулятараў жывога рэчыва ў біясферы; актыўна ўзаемадзейнічае з трапасферай і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і інш. функцыі. Выключная роля Л. ў экалагічнай раўнавазе біясферы, захаванні генет. разнастайнасці раслін і жывёл, як крыніц рэсурсаў для розных галін прам-сці, сельскай гаспадаркі і інш. робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленні лясоў, лесаразеядзенні.

На Беларусі агульная пл. Л. 8,68 млн. га (1997), лесаўкрытая (без прагалін, высечак, гараў) 7 млн. га, або 35,4% тэр. краіны. Лясістасць асобных раёнаў ад 10 (Нясвіжскі) да 60% (Лельчыцкі). Найб. лясныя масівы на раўнінах (напр., Цэнтральнабярэзінскай) і нізінах (Полацкай, Верхнебярэзінскай, Верхнянёманскай), у Прыпяцкім і Мазырскім Палессі. Растуць 28 абарыгенных відаў дрэў і каля 80 відаў кустоў, паўкустоў і кусцікаў. Асн. лесаўтваральныя пароды — хвоя, елка, дуб чарэшчаты, бярозы павіслая і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая, ясень, граб, клён вастралісты і ліпа драбналістая. У поймах рэк і на забалочаных глебах участкі таполі белай і чорнай, зараснікі вярбы, бярозы нізкай. Тыповыя Л.: хвойныя (хваёвыя лясы, яловыя лясы), шыракалістыя (грабавыя лясы, дубовыя лясы, ясянёвыя лясы), драбналістыя вытворныя (асінавыя лясы, бярозавыя лясы, шэраальховыя лясы), карэнныя лісцевыя балотныя (пушыстабярозавыя лясы, чорнаальховыя лясы). Пераважаюць хваёвыя Л., яловых менш па Пд (на Палессі трапляюцца рэдка), дубовых — на Пн. У паўн. ч. рэспублікі ўсх.-еўрап. Л. паўднёватаежнага тыпу, у асн. яловыя цемнахвойныя, у паўд. ч. пашыраны шыракалістыя Л. зах.-еўрап. тыпу, у цэнтр. ч. — тыя і другія. Занальнае змяненне Л. пакладзена ў аснову геабатанічнага раянавання.

Літ.:

Юркевич И.Д., Гельтман В.С. География, типология и районирование лесной растительности Белоруссии. Мн., 1965;

Морозов Г.Ф. Избр. труды. Т. 1—2. М., 1970—71;

Мелехов И.С. Лесоведение. М., 1980;

Лесная энциклопедия. Т. 1—2. М., 1985—86.

А.В.Пугачэўскі.

т. 9, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лес м. Wald m -(e)s, Wälder; Forst m -(e)s, -e; Wldung f -, -en (лясны масіў);

геагр. хво́йны лес Ndelwald m;

лі́сцевы лес Lubwald m;

мяша́ны лес Mschwald m;

дрыму́чы лес rwald m;

2. (матэрыял) Holz n -es;

карабе́льны лес Schffsholz n;

быць як у цёмным лесе разм. im Dnkeln tppen; von etw. nichts versthen*;

хто ў лес, хто па дро́вы der ine sagt hü, der ndere hott

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лес, ліслес’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’дрэвастой’ (ТС), ’вільготны лісцевы лес’ (Маш.), ’лесаматэрыял’ (ТС, Зянк.), ’будаўнічы матэрыял з драўніны’, лесам ’без догляду’ (Сл. паўн.-зах.), лясьсё ’нелюдзімае, дзікае месца’ (міёр., Нар. сл.). Укр. ліс, рус. лес, польск. las, палаб. lʼos, луж. lěs, чэш., славац. les, славен. lẹ̑s, серб.-харв. ле̑с, lȉjęs, балг. лес, ст.-слав. лѣсъ. Семантыка гэтай лексемы размяркоўваецца наступным чынам: паўсюдна lěsъ абазначае ’будаўнічы матэрыял’, а на поўначы і ’лес — сукупнасць дрэў’, першае з іх лічыцца першасным для прасл. lěsъ, якое тады можна генетычна суаднесці з лац. lignum драўніна, матэрыял’, якое з *likʼ‑no‑m (Мартынаў, Лекс. Палесся, 33; Брукнер, 290). Агляд іншых малаімаверных або малапераканаўчых версій гл. яшчэ Слаўскі, 4, 56; Скок, 2, 298; Фасмер, 2, 485.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лес Вялікая плошча зямлі, якая зарасла дрэвамі (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)