вадабо́й, ‑я, м.
Спец. Умацаваная частка рэчышча ракі, якая прымае на сябе напор плыні вады з плаціны. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́рскаўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.
Разм. Тое, чым пырскаюць. Хлопчык нацэліўся ў мяне з пырскаўкі і — раз! Але я хуценька адскочыў, — струмень вады праляцеў міма. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Курчыцца доўга, неаднаразова. Пасля таго, як узбек папакурчыўся жыватом ад балотнай вады, Машкін забараніў набіраць у біклажкі ваду з розных лужын і панаў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуна́мі, нескл., н.
Гіганцкія ўсёразбураючыя хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў час падводных землетрасенняў. Глей узняўшы, як кроў, руды, На дрыготкі бераг цунамі бягуць, Хмарачосы з чыгуннай вады. Караткевіч.
[Япон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпіту́ра, ‑ы, ж.
Дробны рачок, што водзіцца ў прэсных вадаёмах і фільтруе ваду. Эпітура за год фільтруе ў 10 разоў вады больш, чым яе наступае ў Байкал з усіх прытокаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанта́н, ‑а, м.
1. Струмень вады або якой‑н. вадкасці, які з сілай выкідваецца ўгору пад высокім ціскам. Ракой, фантанамі з зямлі б’е нафта, Б’е стуль, скуль і не сніў прыгонны дзед. Купала. Параўняўшыся з Макарам і Зінай, Пеця набраў вады ў рот і выпусціў яе ўгару многаструменным фантанам. Васілёнак. Кроў лінула фантанам. Дамашэвіч. // Архітэктурнае збудаванне, з якога б’юць уверх струмені вады. Перад домам быў палісаднік з клумбамі кветак, з маленькім фантанам. Шамякін. // перан.; чаго або які. Маса чаго‑н., якая высока ўзлятае ўгору, з сілай вырываецца адкуль‑н. Высока ў неба падняўся вогненны фантан. Новікаў. Снарады і бомбы, уздымаючы фантаны гразі, глуха падалі ў балота. Няхай.
2. перан. Разм. Невычэрпны паток чаго‑н. (слоў, лаянкі і пад.). Фантан красамоўства. □ Радасць рабочага пісьменнік цесна звязвае са свабоднаю працаю. Гэта не тая беспрадметная радасць, якая яшчэ зусім нядаўна біла фантанам у многіх творах маладнякоўцаў, але сутнасці якой некаторыя маладыя пісьменнікі яшчэ часта не тлумачылі. Арабей.
3. Збудаванне для падачы вады пад напорам.
[Ад лац. fons, fontis — крыніца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Пралоз, пролаз ’месца выхаду вады між кустоў у час разліву’, ’праход у лазе для рыбы (у жаку)’ (ТС). З пралаз (гл. пралаза, лазіць) з гіперкарэктным дыялектным о на месцы а і ад’ідэацыяй да лаза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цуро́к, ‑рка, м.
1. Нешырокі струмень вады, вадкасці. З мяне на саматканы палавічок сцякалі цуркі вады. Грахоўскі. Барадаты рабочы, з цуркамі поту на поўным твары, адышоў ад хваіны. Гартны.
2. у знач. прысл. цурко́м. Струменем, бесперапынна (цячы, ліцца і пад.). Наташа адчувала, як па спіне цурком збягае пот. Асіпенка. Са стрэх лілося цурком; такога капяжу не было яшчэ ў гэтым годзе. Чарнышэвіч. Полымя ажно хапае за пальцы, і воск цурком цячэ ў місу. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абпаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абпаўзці. На сярэдзіне ракі, дзе плынь была найбольш быстрай, адна пройма раптам вырасла ў доўгую вузкую паласу вады. Байцы вымушаны былі далёка абпаўзаць яе. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
секу́ндны, ‑ая, ‑ае.
1. Які паказвае секунды (у 1 знач.). Секундная стрэлка.
2. Які працягваецца секунду, вельмі кароткі, імгненны. Секундны перапынак. Секундная паўза. // Які адбываецца за адну секунду. Секундны расход вады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)