тах, выкл.
1. Гукаперайманне для абазначэння адрывістага гуку. Тах! — коратка бухае карабін. Карпюк.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тахкаць. [Бацька:] — [Сабачка] дагоніць — ды за ногі быка! І сам тут жа — брык, ляжыць. А бык нагой — тах! Міма... Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрыраваць.
2. Перабольшванне, скажэнне ў выніку празмернага падкрэслівання чаго‑н. У.. [творчасці М. А. Чэхава] спалучаліся тэатральнасць, якая даходзіла амаль да утрыроўкі, да парадоксу, з незвычайнай пераканаўчай праўдзівасцю. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. футраваць (у 1, 2 знач.).
2. Пласт, абліцоўка з якога‑н. вогнетрывалага або хімічна стойкага матэрыялу, якім пакрываецца ўнутраная паверхня металургічных печаў, каўшоў і пад. Замена футроўкі доменнай печы.
[Ад ням. Futter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарадзе́йства, ‑а, н.
Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, з дапамогай якіх уздзейнічаюць на людзей і прыроду. Насмешкі настаўніка над чарадзействам старожкі крыху пакрыўдзілі добрую і чуллівую бабку. Пшыркоў. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарк, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шаркаць — шаркнуць. Жанчыны гнуцца ды разгінаюцца лёгка. Нават і мама. «Абы толькі ногі мае не балелі так моцна...» Сярпы ў іх руках — што жывыя, шарк, шарк — і жменя. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шусь, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шуснуць. Даніла шусь тут у вароты З жалезным ёмкім сахаром. Колас. [Банэдык:] — Давай, кажу, абедаць! Яна [бабка] шусь да печы, адчыніла ды стаіць, растапырыўшы рукі. А ў печы, дзецюкі, пуста! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вэ́длуґ, во́длуг ’паводле, у параўнанні’ (Мал., Шат., Сцяц., Жд., Янк. Мат.), вэ́длуг (тураў., Выг. дыс.), вэ́длук (Бір. Дзярж.). Ст.-бел. ведлугъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. według (< vъ‑dъlg‑, vъ‑dьig‑; аб польскім слове гл. Брукнер, 90). Бел. форму водлуг можна лічыць адаптацыяй (першая частка трансфармавалася паводле ўсх.-слав. во‑ < въ). Таму вельмі няпэўнымі здаюцца меркаванні Яшкіна, Бел.-польск. ізал., 154–155 (форма ‑длуг ясна ўказвае на польскую фанетыку: długi). Гл. яшчэ Булахаў, Веснік БДУ, № 1, 1973, 59–61.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маты́лькі ’кветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус. маск. мотылёк ’валошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.
Матылькі́ 1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Да матылёк (гл.).
*Матылькі́ 2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Да матылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мяхі́р, мыхі́р ’паветраны пузыр у рыб’ (брэсц., Нар. лекс.), кобр. ’мачавы пузыр’ (Нар. лекс.). Укр. міхир, міху́р ’вадыр’, ’пухір’, польск. miechyrz, mięcherz, macherzyna (якія, паводле Брукнера (331), утвораны паводле pęcherz ’пухір’), чэш. mechyr, славац. mechür, славен. mechür, mehir, серб.-харв. Mjexyp, Mjexup, мёир, мёур, миур, макед. меур, меурче ’тс’; балг. меху́р ’тоўстая кішка’, ст.-слав. мѣхырь. Прасл. тесНугь, mechurъ, утвораныя ад тесНъ > мех (гл.). (Бернекер, 2, 46; Фасмер, 2, 612; Махэк₂, 358; Бязлай, 2, 176). Гл. таксама міхіёр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гуля́ць ’гуляць’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк.), ’танцаваць’ (Сцяшк.), ’гуляць, забаўляцца; танцаваць; бяздзейнічаць’ (Шат.), ’сваволіць (аб дзецях)’ (Жд. 2). Слаўскі (1, 433–434) лічыць польск. hulać запазычаннем з укр. мовы. Адносна этымалогіі слова ён мяркуе, што, магчыма, у аснове ляжыць выклічнік hu‑la!, hul! Іншыя версіі, паводле Слаўскага, не пераконваюць. Падрабязны агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 171–172. Паводле Трубачова, прасл. *gulʼati звязана з дзеясловам *guliti, які сярод іншых мае значэнне ’весяліцца, жартаваць і да т. п.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)