Лупаві́ны ’лупіны ад бульбы’ (Сцяц., Сцяшк.), лупаві́на ’тс’, ’шалупайка ад яйка’ (баранав., Сл. ПЗБ), каш. łúpovʼina ’лупіны ад агародніны, арэхаў’. Праформа lupovina < lupa < lupiti > лупі́ць1 (гл.) (Слаўскі, 5, 346). Аб суфіксе ‑авін‑ы гл. Сцяцко (Афікс. наз., 22), які з ‑ov‑in‑a (Слаўскі, SP, 1, 120–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́цене, ма́цяне ’сын ці дачка з фізічнымі рысамі або з рысамі характару маткі’ (калінк., Мат. Гом.; Янк. 1). Да ма́ці (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ěn‑ (параўн. літ. ‑én‑as, лат. ‑ę̄ns: brolë́nas, brãlę̄ns ’сын брата’) і ‑е для ўтварэння назваў маладых істот. Гл. таксама Сцяцко, Афікс. наз., 152.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палю́к ’ручка касы’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж.), палюх (Сл. ПЗБ), пълʼук (ДАБМ, 831) ’тс’. Вытворнае ад палец, якое ў значэнні ’ручка касы’, прынамсі, шырока распаўсюджана ў рус. дыялектах (гл. СРНГ, 25), з дапамогай суф. -ук, ‑ух (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178). Рус. навасіб. палюк ’ручка касы’, польск. paluch ’пальчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патае́нь ’вялікі камень, якога не відаць з зямлі’ (КЭС, лаг.). Уласна беларускае. Да таіць, патаемны (гл.). Аб суфіксе -ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99–100. Сюды ж патайнік ’тс’ (іўеў, Сл. ПЗБ), роднасным да якога з’яўляецца рус. арханг., сіб. потайник ’падводны камень; града, грыва падводных камянёў, нябяспечная для караблёў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курава́й ’род травяністых раслін сямейства матыльковых’ (ТСБМ), ’астрагал салодкалісты, Astragalus glycyphyllus L.’ (Кіс.). У адпаведнасці да фармальнага крытэрыю ўтварэнне на ‑ай, якое выкарыстоўваецца для назваў раслін тыпу малачай (ад малако) (Сцяцко, Афікс. наз., 145). Тады да курава. Семантычна незразумела. Параўн., аднак, сінанімічную назву астрагала — віхрава трава (Кіс., 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жла ’жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. дыял. žužlá ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, на той жа аснове жу‑, жужг‑, жузг‑ гукапераймальнага характару, што і жужэць, жук1 (гл.) з суфіксам ‑л‑а (як цёрла, а таксама зяпло, вякло (гл.), Сцяцко, Афікс. наз., 48–49). Гл. жужаль1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жушмень ’быльнёг’ (мсцісл., Юрч., Слова, 257, без націску). Суфікс ‑мень, які выдзяляецца яшчэ ў глушме́нь, цясме́нь, сухме́нь, глухме́нь, слізме́нь (Сцяцко, Афікс. наз., 116). Для кораня, відаць, трэба параўноўваць з жужма2, дзе прадстаўлен і варыянт жушма, жушмо ’вязка льну, лазы’. Жушмень, магчыма, трэба разглядаць як вытворнае ад жу́шма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́пша іран. ‘той, хто многа есць’ (маст., Сл. рэг. лекс.). Экспрэсіўнае найменне ад трупа́ць (гл.) з суф. ‑ша, які ўтварае назвы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння («з экспрэсіяй зніжанасці», гл. Сцяцко, Афікс, наз., 76), хутчэй за ўсё, пад балцкім уплывам (параўн. адпаведны літоўскі суфікс, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 223–225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізмы́лішча ’абрывісты бераг, падмыты вадой’ (Касп.); параўн. рус. дыял. измывной (песок) ’вымыўны, які вымываецца вадой’, измывчивая (волна) ’падмываючая бераг, вымываючая пласты’ (Даль). Утворана ад дзеяслова змыць (і‑ мае пратэтычны характар) пры дапамозе суф. ‑лішч‑а, як мачылішча, мачулішча ’месца, дзе мочаць лён’, мучылішча ’катавальня’. Сцяцко, Афікс. наз., 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухандэ́ль ’надта худы, хударлявы’ (Сл. ПЗБ). Да сухі ’худы’, утвораны пры дапамозе экспрэсіўнага словаўтваральнага комплексу ан‑д‑эль, параўн. уласнае імя Сухан (Бірыла, антр., 2), суханя́вы ’сухі і высокі’ (Ласт.), suxanʼʒá ’тс’ (беласт., Саевіч, Derywacja, 357), suxalʼ ’тс’ (там жа, 382), пра варыянтнасць ‑аль/‑эль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)