малазнаёмы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова знаёмы. Далейшая размова збліжае .. [Лабановіча і Андросаву], рассейвае тое недавер’е і тую асцярожнасць, што замінаюць выяўленню шчырасці і адкрытасці паміж людзьмі, асабліва малазнаёмымі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перано́ссе, ‑я, н.

Верхняя частка носа ніжэй ілба паміж вачамі. Твар хлопец меў грубаваты, з.. шырокім носам і густымі бровамі, якія зрасліся на пераноссі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суста́ўчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з асобных членікаў. Сустаўчатыя канечнасці насякомых.

2. Спец. Які складаецца з асобных рухомых частак, змацаваных паміж сабою. Сустаўчатыя трубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фазо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння рознасці фаз паміж напружаннем і токам у ланцугах пераменнага току прамысловай частаты, рознасці фаз электрычных сігналаў у радыётэхнічнай апаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храматагра́фія, ‑і, ж.

Фізіка-хімічны метад раздзялення і аналізу сумесей, заснаваны на размеркаванні іх кампанентаў паміж дзвюма фазамі — нерухомай і рухомай, якая праходзіць праз нерухомую.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цно́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і цнатлівы (у 1 знач.). Якуб Колас падае чыстыя высакародныя адносіны паміж героем аповесці і Алёнкай — разумнай, цнотнай дзяўчынкай. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кваты́рка ’адлегласць паміж бэлькамі столі’ (Шушк.), ’чацвярцінка’ (ТС), ’засовачнае шкло ў акне, фортачка’ (Грыг., Рам., Радч., Кос.). Параўн. кватэрай (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люз ’невялікі прамежак паміж чым-небудзь’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. luz ’зазор, шчыліна’. Гл. таксама наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́беражня ’папярочнае ўмацаванне паміж капылоў у caнях’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, да бėpae ’край’, што адлюстроўвае месца дэталі ў санях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасце́нак ’перагародка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, з рус. (старааб рад екае?) простенок ’тс’, бо бел. прасценак — ’частка сцяны паміж вокнамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)