*Ліхамы́слы, ліхамы́слый ’зламысны’ (Яруш.), рус. (Мард. АССР) лихомы́сный ’які наносіць шкоду, страты’. Прасл. lixomyslьnъjь (Трубачоў, Эт. сл., 15, 94). Да лі́ха і мы́сліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбярозавік ’ядомы грыб з гладкай буравата-шэрай шапкай, які расце ў бярэзніку; абабак’. Дэрыват ад прыметніка падбярозавы < бяроза з суф. ‑ік. Гл. яшчэ падасінавік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Падкі́днік, подкіднік ’бабок трохлісты, Menyanthes trifoliata L.’ (Бейл.). Зыходзячы са словаўтваральнай структуры, утварэнне ад прыметніка *падкідны, які да кідаць (гл.); але семантычная матывацыя невядомая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падле́глы ’які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што-н. абавязковае, прымусовае; падуладны, падначалены’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). З польск. podległy ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капу́л, копул ’прылада, пры дапамозе якой выдзёўбваюць ночвы, цясла’ (мазыр., З нар. сл.). Да капыл, які ўтвораны ад капаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ыл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мажор ’музычны лад, які мае бадзёрую гукавую афарбоўку’, (разм.) ’вясёлы, радасны настрой’ (ТСБМ) — запазычана праз рус. мову з франц. majeur < італ. maggiore ’большы’, ’вышэйшы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маладжа́вы, молоджа́ву ’які выглядае маладзей сваіх год’ (ТСБМ, ТС). Укр. молодя́вий, моложа́вий, рус. моложа́вый, польск. młodzawy, młozawy. Прасл. mold‑jь‑avъ. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мары́на ’карціна з марскім краявідам’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. marine ’тс’ (Фасмер, 2, 573). Сюды ж марыніст ’мастак, які малюе такія краявіды’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мелькята́цца ’трапятацца, мільгаць’ (ТС). Да мялька́цца (гл.). Утворана ад назоўніка ⁺мелькот (⁺мелькет), які, відаць, узнік з гукапераймання. Параўн. укр. миль‑миль! для выражэння мільгання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́лкі, мылкі́ ’(пра бульбу) які не разварваецца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, да му́лкі 1 (гл.). Мена ы > у з’яўляецца характэрнай на балта-слав. паграніччы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)