Мелькята́цца ’трапятацца, мільгаць’ (ТС). Да мялька́цца (гл.). Утворана ад назоўніка ⁺мелькот (⁺мелькет), які, відаць, узнік з гукапераймання. Параўн. укр. миль‑миль! для выражэння мільгання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)