перабо́льшанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабольшыць.
2. Тое, чаму надаецца перабольшанае значэнне; што‑н. перабольшанае. Не баючыся перабольшанняў, можна ўпэўнена сказаць, што ў беларускай літаратуры Крапіва-сатырык займае выключнае месца. Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэзентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што каму.
Разм. уст. Паднесці (падносіць) у якасці падарунка; падараваць. — Ты не выскаляйся, а падумай добра. Чаму гэта.. [Аляксей Сцяпанавіч] прэзентаваў карасі нам, а не каму іншаму. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успе́ецца, безас. зак.
Можна паспець, няма куды спяшацца. А чаму яны [каровы] такія мурзатыя ды лахматыя? Гэта бачыла і раней даярка, але неяк адкладвалася само сабою: ат, успеецца, пачышчу, мае не горшыя за іншых... Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Надаць (надаваць) чаму‑н. характэрныя прыкметы пэўнага стылю (у 1, 2 знач.). Ф. Багушэвіч надзвычай смела і з непараўнальнай дасканаласцю стылізаваў мову сваіх твораў пад мову расказчыка — селяніна. Шакун. // Перадаць (перадаваць) што‑н. пры дапамозе ўмоўных прыёмаў. Стылізаваць арнамент. // Пераймаючы каго‑н., надаць (надаваць) чаму‑н. пэўны выгляд, форму і пад. Багдановіч ужо ў самой назве падаў характэрныя для нашай старажытнай мовы звароты, прычым зусім няцяжка ўлавіць, пад каго стылізаваў сваё апавяданне паэт. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэспандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
1. з кім. Уст. Быць у перапісцы, перапісвацца.
2. Уст. Быць карэспандэнтам; накіроўваць карэспандэнцыю ў газету, часопіс і пад.
3. з чым. Кніжн. Адпавядаць чаму‑н., суадносіцца з чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ненаро́кам, прысл.
Разм. Выпадкова, ненаўмысна; незнарок. Мы стаялі ўдвух, і тугая каса Ненарокам кранула мой твар. Панчанка. — Чаму ты не жэнішся? — прыставала Лёдзя, як бы ненарокам кладучы руку на старонку падручніка, якую чытаў брат. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проціпаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каму-чаму.
1. Супаставіць з кім‑, чым‑н., указаўшы на розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога. Проціпаставіць сацыялістычную ідэалогію буржуазнай.
2. Накіраваць, выставіць супраць каго‑, чаго‑н. Проціпаставіць сябе калектыву.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распе́сціць, ‑пешчу, ‑песціш, ‑песціць; зак., каго-што.
Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць спешчаным, капрызным, распусным. Распесціць адзінае дзіця. □ Чаму яе Косця зрабіўся такі? Не паважае старэйшых... Мабыць, і [Ганя] распесціла яго, як Ванда Адамаўна свайго сына?! Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узду́мацца, ‑аецца; безас. зак.
Нечакана, раптам прыйсці ў галаву, захацецца. [Яраш] не разумеў самога сябе — чаму раптам уздумалася адгаворваць сябра ад такой пачэснай і высакароднай справы? Шамякін. [Хлапчуком] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
служы́ць, служу́, слу́жыш, слу́жыць; незак.
1. Выконваць службу (у 2, 3 і 5 знач.).
С. у арміі.
С. ютрань.
2. перан., каму-чаму. Рабіць што-н. для каго-, чаго-н., быць адданым каму-, чаму-н., накіроўваць сваю дзейнасць на карысць чаго-н. (высок.).
С. народу.
С. мастацтву.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выконваць сваё прызначэнне, быць прыгодным для чаго-н.
Канапа служыць пасцеллю.
Здароўе яшчэ служыць.
4. Выконваць абавязкі слугі.
С. у панскім маёнтку.
5. Пра сабак: стаяць на задніх лапах.
Служы!
|| зак. паслужы́ць, -служу́, -слу́жыш, -слу́жыць.
|| наз. слу́жба, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (да 1, 2 і 5 знач.) і служэ́нне, -я, н. (да 2 знач.; высок.).
|| прым. службо́вы, -ая, -ае (да 1 знач. паводле 2 і 3 знач. наз. служба).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)