фе́нікс, ‑а, м.
1. Міфалагічная казачная птушка, якая валодала здольнасцю пры набліжэнні смерці згараць, а потым зноў узнікаць з попелу. // Сімвал вечнага абнаўлення. А юнацтва ізноў, нібы фенікс вясёлкавы адраджалася з попелу і жыло, і цвіло. Дудар.
2. Кніжн. уст. Аб кім‑, чым‑н. выключным, незвычайным.
[Грэч. phoinix.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Лазя́нка, лозянка ’птушка бугай, Botaurus stellaris L.’ (Маш., ТС) — у выніку намінацыі словазлучэння з прым. лазяны пры дапамозе суф. ‑κ‑α. Да лаза (гл.). Параўн. польск. kamionka, Шапка. Толькі палескае (Карскі, Труды, 479).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пага́нка 1 ’ядавіты грыб’ (ТСБМ, Касп.). Рус. пога́нка ’тс’. Да паганы (гл.).
Пага́нка 2 ’вадаплаўная птушка, мяса якой мае непрыемны смак’ (ТСБМ, Нас.). Да пага́ны (гл.); з тлумачэння значэння відавочная і матывацыя назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўлі́н ’стракатая птушка з веерападобным хвастом, Pavo cristatus’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой павлин з с.-н.-ням. paw(e)lûn ’тс’ (Фасмер, 3, 182). Звычайна больш пашыранай з’яўляецца назва па́ва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́цькало ’сава’ (Сцяшк. МГ; ваўк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), пуотькач ’дзікая птушка’ (Бес.), ’сыч’ (беласт., Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. пу́тькало ’від чаплі; сыч’. З гукапераймальнага поць‑поць. Параўн. таксама пу́цкела ’перапёлка^™.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Машонка 1 ’порхаўка’ (Інстр. II; уздз., Нар. словатв.). Да машна́ (гл.).
*Машонка 2, мошо́нка ’нейкая птушка, што робіць сабе гняздо з моху’ (ТС). Да мох (гл.). Утворана ад прыметніка mъšěmъ ’мохавы’, як лозянка ’лысуха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жа́варанак і жа́ўранак, ‑нка, м.
Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая водзіцца пераважна на полі. Кожную раніцу аж разлягаўся жаваранак, упарта напамінаючы, што вясна такі — вось яна. Крапіва. Ясны блакіт вам, прасторы зялёныя, Хай жа над вамі з зары да зары Радасна жаўранкі звоняць натхнення, Сонца гарыць! Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́вень, пеўня, м.
1. Свойская птушка з чырвоным грэбенем на галаве і шпорамі на нагах; самец курыцы.
2. перан. Разм. Задзірысты чалавек, забіяка.
3. толькі мн. (пе́ўні, ‑яў). Спеў пеўняў як прыкмета пары сутак. Уставаць з пеўнямі. Сядзець пры лямпе да трэціх пеўняў.
•••
Пусціць чырвонага пеўня гл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшчабята́цца, ‑бячуся, ‑бечашся, ‑бечацца; зак.
1. Пачаць моцна і многа шчабятаць (пра птушак). Сарокі расшчабяталіся. □ Галя думае: мабыць, будзе дождж, бо чаго б так расшчабяталася гэтая птушка. Сабаленка.
2. перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць. Дзяўчаты расшчабяталіся і павялі гутарку аб розных здарэннях, якія бачылі на працягу дня. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аўгу́р (БРС). Кніжнае запазычанне з рус. авгур (Крукоўскі, Уплыў, 76), што ў сваю чаргу з лац. augur (ад avis ’птушка’ і gur < gurgulio — горла’), першапачаткова ’той, хто гадае на птушках’, гл. Шанскі, 1, А, 27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)