дрэсірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дрэсіраваць.
2. у знач. прым. Які прайшоў дрэсіроўку; абучаны, вучоны (пра жывёл). Дрэсіраваны сабака. Дрэсіраваны мядзведзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наду́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад надумаць.
2. у знач. прым. Нерэальны, пазбаўлены натуральнасці, штучны. Надуманая сувязь з’яў. Надуманы сюжэт. Надуманыя метафары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагража́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пагражаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Тое, што і пагражальны.
3. Дзеепрысл. незак. ад пагражаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакры́ўджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакрыўдзіць.
2. у знач. прым. Які выражае пачуццё крыўды. Ніна праводзіла .. [Андрэя] журботным і пакрыўджаным позіркам. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысква́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыскварыць.
2. у знач. прым. Запраўлены сквараным салам. Булёнчык прысквараны... І бабы ядуць і мужчыны. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раяні́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раяніраваць.
2. у знач. прым. Прыстасаваны, прыдатны да ўмоў пэўных геаграфічных раёнаў. Раяніраваныя сарты бульбы, пшаніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад смаліць 1.
2. у знач. прым. Апрацаваны смалой, насычаны ёй. Смоленая бочка. Смоленая лодка. Смолены канат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спая́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаяць.
2. перан.; у знач. прым. Моцна з’яднаны дружбай, адзінствам інтарэсаў і пад.; дружны. Спаяны калектыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танізу́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад танізаваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Тое, што і танізавальны.
3. Дзеепрысл. незак. ад танізаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утры́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад утрыраваць.
2. у знач. прым. Перабольшаны, скажоны давядзеннем чаго‑н. да крайнасці. Утрыраваныя факты. Утрыраваны вобраз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)