Вуця́ ’качаня’ (брагін., Ант., 246: «Пытай, маці, да ў шэрага вуцяці… Да шэрае вуця да й на моры начуе…»); параўн. укр. утя́, род. скл. утя́ти ’тс’ (але дзіцячае у́тя, род. скл. у́ти ’качка’), вутя́ (палес.), рус. утя́, ву́тя (бранск.) ’тс’. Відаць, архаізм; узыходзіць да прасл. *ǫws.

Ву́ця, род. скл. ву́ці дзіцячае ’качка’ (КЭС); параўн. укр. у́тя ’тс’. Хутчэй за ўсё трансфармаванае, згодна з асаблівасцямі ўтварэння т. зв. дзіцячых слоў (скарачэнне да двух кладоў, змякчэнне канцавых зычных, спецыяльная суфіксацыя і пад.), зыходнае слова тыпу ву́тва (ву́таўка), ву́тка (ву́тачка), вуцяня́ і пад.; параўн. ко́ця (< кот, коцік), ко́ся (< конь, конік) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нутра́к ’парсюк або жарабец з адным яйцом (другое выразана)’ (Цых.), ’нутрэц’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’непакладаны кабан’ (Бесар.), параўн. укр. нутряк ’тс’, чэш. hutrák ’тс’, славац. znutrak, vnütrak ’тс’, серб.-харв. ну́трак ’тс’, балг. вътрак, вотрак ’тс’. Гл. нутро. Іншы словаўтваральны варыянт назвы вядомы на астатняй беларускай тэрыторыі, параўн. нутрэц (астрав., ашм., віл., Сл. ПЗБ; Бяльк.; ДАБМ, камент., 884), нутрэц, нытрэцконь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС), мае працяг у рус. нутрёц ’тс’, што дае падставы выказаць меркаванне пра заходнеславянскае паходжанне першай назвы, якая, магчыма, звязана з вандроўнымі спецыялістамі па пажаданню, параўн. гродз. вэнёер ’кастратар’. Гл. Махэк₂, 403.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рале́йны ’прызначаны для ворыва’: ралейны хамут (Нас., Юрч.), рале́мый ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), рале́йны ’галоўны ў парнай запрэжцы (пра валоў)’ (слуц., глыб., лід., лях., трак., Сл. ПЗБ), рале́нны (конь) ’карэнны, караннік’ (Ян.), ст.-бел. ролейный ’прызначаны для ворыва’: три места ролейная (XIV ст., Карскі, 1, 55), рус. дыял. роле́йный (хомут) ’тс’, стараж.-рус. ролейный ’тс’: а иже у господина ролейный закупъ будет (Руская Праўда). Параўн. балг. ра́лен хомо́т ’хамут для валоў, які дазваляў ім хадзіць па раллі’. Сюды ж раляны́ ’земляны’: раляныя чэрві (шчуч., Сл. ПЗБ), раллявы́ ’галоўны ў запрэжцы валоў’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ралля́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трах — абазначэнне моцнага адрывістага гуку, трэску (ТСБМ), ‘раптоўны, дрыжачы, кароткі стук’ (Варл.), ‘удар’: конь трах капытом (Нас.), пра ўдар, трэск, стрэл (мсцісл., Нар. лекс.), сюды ж trach‑tararách ‘безупынныя грымоты ці страляніна з гармат’ (Варл.), трах‑чъбура́х! — выражае начаканасць, рэзкае змяненне рашэння ці хуткае вырашэнне праблемы (мёрск., Нар. сл.). Параўн. укр. трах, рус. трах, польск. trach — перадае трэск (Варш. сл.), раптоўнае падзенне і моцны ўдар (Арвінска, 65–66). Суадносяць з “поўнагалоснымі” варыянтамі гукаперайманняў тара́х (гл.), укр. тара́х, тара́х, рус. тарара́х, мажліва, сюды ж польск. дыял. tarach ‘выварацень’ (Фасмер, 4, 23, 95; ЕСУМ, 5, 624; Брукнер, 565), а таксама з адпаведнымі дзеясловамі. Гл. тра́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыбкі́,

У выразе: на дыбкі — а) на заднія ногі (стаць, падняцца і пад.). Конь, пужаючыся незразумелай яму мітусні і музыкі, шарахаўся ў натоўп, станавіўся на дыбкі. Васілевіч. Здаравенны дварняк, бразгаючы ланцугом, падняўся на дыбкі, злосна забрахаў. Хомчанка; б) прама ўверх, дыбам. Зямля скаланулася. Гэта Таня ўзарвала шнурам міну. Паравоз стаў на дыбкі і паляцеў пад адхон. Новікаў; в) перан. рэзка запратэставаць, выказаць нязгоду. [Каб] Сяргей перапрасіў, дык усё і абышлося б, але той стаў на дыбкі і пачаў адмаўляць сваю віну. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засячы́ I сов., в разн. знач. засе́чь;

з. дрэ́ва — засе́чь де́рево;

конь засе́к нагу́ — ло́шадь засекла́ но́гу;

з. курс карабля́ — засе́чь курс корабля́;

з. час — засе́чь вре́мя

засячы́ II сов.

1. (избить до смерти) засе́чь, запоро́ть, захлеста́ть;

2. (убить острым предметом, оружием) заруби́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куса́цца несов.

1. в разн. знач. куса́ться; (кусать друг друга — ещё) гры́зться;

конь куса́ецца — ло́шадь куса́ется;

саба́кі куса́юцца — соба́ки куса́ются (грызу́тся);

до́брая рэч, але цана́ куса́ецца — хоро́шая вещь, но цена́ куса́ется;

2. (раздражать кожу) куса́ться, шерсти́ть;

шарсцяна́я ко́ўдра куса́ецца — шерстяно́е одея́ло куса́ется (шерсти́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́рый в разн. знач. стары́;

ста́рая ло́шадь стары́ конь;

ста́рый друг стары́ друг;

ста́рые кни́ги стары́я кні́гі;

ста́рое удостовере́ние старо́е пасве́дчанне;

ста́рая и́стина стара́я і́сціна;

ста́рая моне́та стара́я мане́та;

ста́рый режи́м стары́ рэжы́м;

ста́рый текст стары́ тэкст;

ста́рый-преста́рый ве́льмі стары́;

по ста́рой па́мяти па старо́й па́мяці;

стар и мал стары́ і малы́;

Ста́рый свет Стары́ свет;

ста́рый конь борозды́ не по́ртит стары́ вол баразны́ не псуе́ (не скры́віць); у старо́й пе́чы аго́нь до́бра гары́ць; сі́вы, але́ ма́ю сі́лы;

ста́рого воробья́ на мяки́не не проведёшь старо́га лі́са не ашука́еш; старо́га вераб’я́ на мякі́ну не зло́віш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мале́ча, ‑ы, ж.

Разм.

1. зб. Маленькія дзеці, жывыя істоты; драбната, драбяза. Малеча і старыя.. з дня ў дзень снавалі па лесе з лазовымі каробкамі і кошыкамі. Мележ. У школе дзевяцікласнікі не вельмі сябравалі з сямікласнікамі. Лічылі сямікласнікаў малечай. Арабей. Дзятлава малеча ў голым дупле на пацярусе і стружках вырастае. Клышка.

2. Маленькае дзіця, дзіцяня. Але глядзі, чаму не спіць малеча? Чаму з калыскі цягне ручаняткі? Дзяргай. Пашчыпваючы свае, яшчэ не па гадах залацістыя вусы, .. [конюх] гаварыў замілавана: — Малеча... А які конь, брат, вырасце! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што і без дап.

1. Гаварыць, вымаўляць што‑н., суправаджаючы якое‑н. дзеянне; прыгаворваць. Калі лажыўся на далонь З сявенькі завадскі авёс, Я прымаўляў: — Расці, каб конь Браў з ходу лёгка цяжкі воз. Астрэйка. Прымаўляючы «а давай, братка, пабачым, ці смачны дарожны хлеб», .. [Кузьма Чорны] разламаў акрайчык на роўныя кавалкі і адзін падаў мне. Кірэенка.

2. Уст. Угаворваць каго‑н. што‑н. зрабіць. Крыўдна трохі і на бацьку, што прымаўляў .. [Насту] ісці [замуж] — ды стары ён, што ты возьмеш з яго... Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)