лапушы́сты, ‑ая, ‑ае.
Шыракалісты, падобны на ліст, лісце лопуху. Вецер зашумеў у лісці драў, першыя буйныя кроплі дажджу рабілі на дарозе пыл, зашамацелі па лапушыстай капусце. Дайліда. Цыбатая галава сланечніку рассунула ў кутку дошкі, узнялася, паклала на жалезную перакладзіну лапушыстае лісце. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; незак., каго-што.
Надаваць больш малады выгляд. Гадоў .. [рыбаку] было можа трыццаць з гакам, але твар быў да чарнаты загарэлы і гладка паголены, і гэта прыкметна маладзіла яго. Чыгрынаў. Цёплы духмяны вецер .. малодзіць шчокі і весела плюшчыць вочы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашу́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу, злёгку шумець. Пашумлівае вецер у голым вецці бярозы, у вокны пазірае бясконцая зімняя ноч. Колас. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб. Пестрак. / у безас. ужыв. Без прывычнай закускі ў галаве Аўгуста Эрнеставіча злёгку пашумлівае. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да прадзьмуць (у 1, 2 знач.).
2. і без дап. Праходзіць наскрозь праз што‑н., дзьмуць з усіх бакоў (аб патоку паветра, аб ветры). Нас прадзімае вецер свежы, Мы ловім пырскі І дрыжым. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., што.
Намачыўшы, зрабіць мяккім, разбухлым. Размачыць сухар. □ З лагчыны дыхнуў вецер — запахла прэлым леташнім лісцем, яго размачыў дождж, распарыў. Пташнікаў. Заліўны дождж.. размачыў поле, і футбалістам гуляць стала коўзка. Сабаленка.
•••
Размачыць лік — адкрыць лік (у спартыўнай гульні).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сенажа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Памянш. да сенажаць. Я бачыў, як вецер на полі гуляў, Зямлю ўзрываў і бярозкай хіляў, Заносіў пяском сенажаткі, лагчынкі, Ламаў на бярозцы жывыя галінкі. Купала. Затоплена сенажатка — Верх травы адно відаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаба́н, ‑а, м.
Пастух, які пасе авечы статак. І гнаў чабан свой статак летам На вадапой праз стэп сівы, А моцны вецер выў над стэпам, Сухі ламаючы кавыль. Прыходзька. У скалы мёд зносяць руплівыя пчолы, Чабан грае песню на зурне вясёлай. Купала.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штохвілі́ны, прысл.
Кожную хвіліну; вельмі часта. [Грышка] ўвесь час бег бягом, штохвіліны азіраючыся, каб за ім ніхто не гнаўся і не сачыў, куды і якой сцежкаю ён імчыцца... Чарот. Алег штохвіліны пазіраў на гадзіннік. Ярашэвіч. // З кожнай хвілінай; вельмі хутка. Вецер штохвіліны мацнеў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́траны ’які прыводзіцца ў рух ветрам, адносіцца да ветру, пашыраецца з ветрам’, (перан.) ’легкадумны’ (КТС, БРС, Сцяшк.), укр. вітряни́й, рус. ве́тряный, ветряно́й, ве́треный, ст.-рус. вѣтреный, вѣтряный, польск. wietrzny, н.-луж. wětšnu, в.-луж. wětrny, чэш. větrný, větrní, славац. veterný, славен. vétrn, vetrén, макед. ветрен, балг. ветрен, ст.-слав. вѣтренъ, вѣтрьнь. Прасл. větrьnъ. Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ьn‑ ад асновы імені větr‑ (гл. ве́цер).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́траніцы, ві́траныці ’дзве дошкі, якія прыбіваюцца да лат з боку франтона і, скрыжоўваючыся, утвараюць вільчак’ (палес., Нар. сл., Шатал.), рус. валаг., уладз. ве́треница ’тс’, паўн.- і с.-рус., урал. ве́треница, ве́треницы ’козлы на страсе, апоўзіны на капе, стозе’, польск. каш. zawietrznica ’дзве дошкі на франтоне’, славен. vétrnice ’саламяная пляцёнка, якая закрывае ў вільчыку адтуліны паміж схіламі страхі’. Да ве́цер (гл.). Гл. таксама ветранікі 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)