Страка́ч: даць стракача́ ‘уцячы, збегчы’ (Сержп., Стан.). Ад страка́ць ‘бегаць, гізаваць’ (Сцяшк.), суадноснага з рус. стрека́ч у выразе дать стрекача́, што да стрекатьхутка бегчы’. Параўн. строк1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лятомхутка’ (шчуч., смарг., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Рус. кур., раз. летом, ленінгр., смал. лётом ’тс’. Да лёт (гл.), якое тут выступае ў тв. скл. Націск, як у бягом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захварэ́ць, ‑рэю, ‑рэеш, ‑рэе; зак., на што і без дап.

Стаць хворым. [Маці] захварэла на сухоты і хутка памерла. Чарнышэвіч. Вера Антонаўна захварэла, і адразу стала відаць, як многа яна рабіла ў доме. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́пам, прысл.

1. Хуткім алюрам; наўскач. Афіцэр сеў і пагнаў галопам, але ў каня моцна заквактала селязёнка, і коннік перавёў яго на шаг. Карпюк. Бягуць, галопам імчаць коні. Бядуля.

2. перан. Вельмі хутка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфрыжэра́тар, ‑а, м.

1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература; выпарнік (у 1 знач.).

2. Вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік і пад. для перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.

[Ад лац. refrigero — ахалоджваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́сак, ‑ску, м.

Гарачы, распалены попел. Восеньская радасць маленства — дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. [Чайнікі] хутка весела заляпалі крышкамі, гасячы пад сабою шыпучы прысак і жар. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Узбоўтваючы, размяшаць, перамяшаць. Разбоўтаць цеста. □ Хутка мне стала крыху лягчэй: рукамі і нагамі я разбоўтаў вакол сябе гразь. Гаўрылкін.

2. Боўтаючы, разліць. Разбоўтаць малако з бітона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ска, ‑і, ДМ расцы, ж.

Дробная водная расліна сямейства раскавых, якая, дзякуючы інтэнсіўнаму вегетатыўнаму размнажэнню, хутка зацягвае паверхню стаячых прэсных вод. У канавах, якія пазарасталі асакою, блішчала зацягнутая зеленаватаю раскай вада. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пахапаць усё паасобку. Аднекуль з-за бар’ера паявіліся дзяўчаты, уміг расхапалі цэглу і зніклі. Асіпенка. Але ўсіх жарэбчыкаў расхапалі сабе шасцікласнікі і сямікласнікі. Якімовіч. // Разм. Хутка раскупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасына́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх. Змораныя за дзень дзеці хутка пазасыналі, але спалі неспакойна, час ад часу ўскрыквалі. Гурскі. Сенцы былі расчынены насцеж, хлопцы пазасыналі дзе хто. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)