ураўнава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. што. Зрабіць аднолькавым па вазе, прывесці ў раўнавагу.

2. перан.; што. Дабіцца раўнавагі, поўнай адпаведнасці ў чым‑н. Ураўнаважыць сілы праціўнікаў.

3. перан.; каго-што. Прывесці ў роўны, спакойны стан; супакоіць. Гутарка ўраўнаважыла ўсхваляванага хлапца. □ Хвілін праз колькі Візэнер ураўнаважыў свой душэўны стан. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ярчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца больш яркім; ззяць, зіхацець. Святло набліжалася і ярчэла даволі хутка, але раптам згасла. Кулакоўскі. Ярчэюць залатыя россыпы зор. Лынькоў. // перан. Станавіцца больш выразным, бачным, адчувальным. Толькі нязменна ярчэе Ленінскай праўды святло. Глебка. Людскія рукі ў працы нылі, А зрок ярчэў ад шчасця жыць. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́жыць 1, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Раздзяліць на часткі з дапамогай вагаў. Разважыць цукар.

разва́жыць 2, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. каго-што. Разабраўшы абставіны, супаставіўшы факты, прыняць рашэнне ў якой‑н. справе. Я прыйшоў да Канстанціна Міхайлавіча з раніцы, як мы папярэдне дамовіліся, каб разважыць усе справы «на свежую галаву». Лужанін. Разважыла нас, як кажуць, вышэйшая інстанцыя: на рэспубліканскім аглядзе «Лядкоўская кадрыля» была адзначана як арыгінальны .. нумар. Сабаленка.

2. з дадан. сказам і без дап. Падумаўшы, вырашыць. Бацька разважыў, што без гаспадыні ніяк нельга, і ажаніўся другі раз. Крапіва. — Да світання туды не дабяжыш, — разважыла Зіна. — Хадзем лепш у бліжэйшую вёску і возьмем каня! Карпюк.

3. Падумаць над чым‑н., абдумаць што‑н. Брыгадзір рэзка падняўся, агледзеў сяброў; рэдка ў яго быў такі рашучы выгляд, звычайна ён любіў параіцца, разважыць. Шамякін. Вы, што праходзіце няўзнак каля звычайнай хвойнай дошкі, спыніце на хвіліну шаг, зірніце ды разважце трошкі. Дудар.

разва́жыць 3, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Рассеяць, развеяць (непрыемнае пачуццё, гора і пад.). [Андрэю] было шкада дзяўчыны, і ён не ведаў, чым разважыць яе смутак. Сапрыка.

2. Супакоіць, адцягнуць ад якіх‑н. непрыемных пачуццяў, перажыванняў, займаючы каго‑н. размовамі, справамі і інш. Цяпер ужо Белы стараўся разважыць Максіма, па-мядзведжы тупаў ля яго, няўмела расказваў смешныя гісторыі. Машара. Людміла хоча разважыць яе, хоча, каб Рая менш думала пра сваю бяду, пра тое страшнае, што перажыла, каб прывыкала жыць такой, якая яна цяпер. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рац, ‑рцу, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады ў выглядзе зярнят з горкім смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа. Чорны перац.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама яе плады ў выглядзе струкоў, якія ўжываюцца як ежа і прыправа. Балгарскі перац. Чырвоны перац. □ — Першымі, вядома, прышкандыбаюць Мяцёлкіны, — сказала Антаніна Арцёмаўна, прымерваючыся, дзе б паставіць фаршыраваны перац. Васілёнак.

3. Парашок з высушаных пладоў гэтых раслін, які ўжываецца як прыправа.

4. перан. Разм. Пра задзірлівага, з’едлівага чалавека. «Ах, і стрэмка ты, дзядзько Яўтух! — думаў я, слухаючы ўсё гэта. — Перац!» Бялевіч.

•••

Даць (задаць) перцу гл. даць.

Падсыпаць перцу гл. падсыпаць.

У горы жыць ды з перцам есці гл. жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліпе́ць1 ’ледзь трымацца’, ’жыць, не падаючы надзей на сілу, на працяглае жыццё’ (Нас., Грыг., Янк. БП, Бір. Дзярж., Др.-Падб., Янк. I, ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Яруш.; бялын., докш., Янк. Мат., КЭС, лаг., Яўс.) і ліпецца ’тс’. Шальч. ’балець, ныць’, віл., паст. ’вельмі хварэць, ледзь жыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ніжнегар., ярасл., уладз., бран., смал., ульян., сарат. липеть ’ледзь трымацца’. Генетычна роднасным да іх з’яўляецца літ. klibė́ti ’хістацца’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 230). Параўн. таксама хліпе́ць, хлі́пкі (гл.). Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 658) параўноўвае бел. лексему з літ. lypė́ti ’выжыць’, léipėti ’млець’.

Ліпе́ць2 ’гарнуцца, хіліцца’ (Нас., Касп.). Рус. липеть ’тс’, ’прылягаць’, ст.-рус. льпѣти, лпѣти ’прыліпаць, ляпіцца’, польск. lpieć ’быць прылепленым, моцна трымацца’, падгальск. ’быць цярплівым’, чэш. lpíti, lpěti ’моцна трымацца чаго-небудзь’, ’ліпнуць’, ’быць прывязаным’, ст.-чэш. lpieti ’гарнуцца, ляпіцца’, славац. lpieť, славен. lępę́ti ’тс’, ст.-слав. при‑льпѣти ’гарнуцца’, ’прыстаць, прыліпнуць’. Прасл. lьpěti ’прылягаць, быць прылепленым’ > усх.-слав. лі‑. І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд. lipyáte ’лепіцца, прылягае’, літ. lìpti ’ліпнуць, прыліпаць’ (Слаўскі, 4, 342; там жа і літаратура).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёваць1жыць, дыхаць’: «Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць» (Юрч. Фраз. 2, З нар. сл.). Да клёваць2 (гл.). Развіццё значэнняў: ’біцца (пра сэрца)’ > ’дыхаць’. Існуе версія аб балтыйскім паходжанні разглядаемай лексемы. Але словы, якія разглядаюцца як магчымая крыніца для беларускай групы лексікі, далёкія семантычна і фанетычна і марфалагічна неадпаведныя: літ. kliáutis ’давяраць’, kliáuti ’зачапляць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67).

Клёваць2 ’тоўкаць, торкаць, пульсаваць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Да кляваць (гл.). Параўн. укр. клювати ’пульсаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыціна́ць ’спыняць’, ’перасякаць (дарогу)’ (Нас.), ’прыпыняць’ (Байк. і Некр.), ’ціснуць (аб цеснай вопратцы, абутку)’ (Нас.), прыця́ць ’заціснуць, прыціснуць; затаіць, захаваць’, ’рабіць рэзкія папрокі, дакаранні’ (Нас.). Сюды ж прыціна́цца ’знаходзіць прыстанішча, прытулак’; ’абапірацца; прысесці для адпачынку’ (Гарэц.), рус. смал. притина́тьсяжыць у нечым доме, выпадкова прыбіўшыся’. Да цяць (гл.); разнастайнасць значэнняў пры першапачатковым ’абразаць, падразаць’ тлумачыцца далейшым развіццём семантыкі ў бок ’абмежаваць (у руху)’, ’асадзіць’, ’сціснуць’ і пад.; параўн. Гарачава, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 210–216; ЕСУМ, 4, 584.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амфі́бія, ‑і, ж.

1. Земнаводная жывёліна (лягушкі, трытоны і інш.), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.

2. Расліна, якая жыве ў вадзе, але можа жыць і на сушы.

3. Самалёт, які можа ўзлятаць і садзіцца на ваду і на сушу; аўтамабіль, танк, якія могуць рухацца на вадзе і на сушы.

[Грэч. amphibios — земнаводны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Прывесці да ладу; агледзець, адрамантаваць. [Хлопец:] — Пакуль ты ўправішся, дык я воз абладжу. Чорны. [Праксэда:] — Пераселімся ў Варацец, у маю старую хату. Агледзім, абладзім яе дый жыць будзем. Сабаленка.

2. Разм. Уладзіць якую‑н. справу; арганізаваць. [Доніс:] — Спакойны будзь: мы ўсё абладзім, Хоць на таварны, а пасадзім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бянтэ́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго.

Хваляваць, непакоіць, прыводзіць да разгубленасці. Мініч вучыўся ў другой групе, але па росту ён быў самы большы ў школе, і гэта, відаць, бянтэжыла яго. Колас. Нельга сказаць, каб.. [Андрэй] раўнаваў .. [Галіну]. Для гэтага не было ніякіх падстаў, але пастаянная мужчынская кампанія жонкі бянтэжыла Андрэя і крыху злавала... Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)