ко́нсул, ‑а, м.
1. Службовая асоба дыпламатычнага ведамства, якая прадстаўляе і абараняе прававыя і эканамічныя інтарэсы сваёй дзяржавы і яе грамадзян перад уладай другой дзяржавы.
2. У Старажытным Рыме — тытул кожнай з дзвюх выбарных вышэйшых службовых асоб. // Асоба, якая мела гэты тытул.
3. Тытул кожнай з трох асоб, надзеленай неабмежаванай выканаўчай уладай у Францыі з часу перавароту Напалеона Банапарта да абвяшчэння яго імператарам. // Асоба, якая мела гэты тытул.
[Лац. consul — саветнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жанчы́на, ‑ы, ж.
1. Асоба, па полу супрацьлеглая мужчыну. Працавітая жанчына. Жанчына-маці. // Асоба жаночага полу як увасабленне пэўных асаблівасцей, якасцей. Паступова ў ёй абуджалася жанчына. □ Ззаду .. [Віктара] стаяла яшчэ даволі маладая жанчына з прыгожым тварам. Даніленка. // Асоба жаночага полу, якая была або знаходзіцца замужам. Наперадзе спяваюць дзяўчаты, ззаду, расцягнуўшыся на дарозе, ідуць, гамоняць і смяюцца жанчыны. Ракітны.
2. Разм. Жонка. Сам Гурба стаіць адзінокі Няма яго вернай жанчыны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даве́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад даверыць.
2. у знач. прым. Надзелены давер’ем. Аксён Каль выступаў ад грамады як давераная асоба. Колас.
3. у знач. наз. даве́раны, ‑ага, м. Асоба, якая дзейнічае па чыім‑н. даручэнні. Выбраць давераных. Давераны ў справах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыкта́тар, ‑а, м.
1. Асоба, якая карыстаецца неабмежаванай уладай у кіраванні дзяржавай. // перан. Пра таго, хто ігнаруе калегіяльнасць, дапускае грубае адміністраванне.
2. У Старажытным Рыме — службовая асоба, якая прызначалася сенатам у выпадку знешняй або ўнутранай небяспекі для дзяржавы і мела неабмежаваныя паўнамоцтвы.
[Лац. dictator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адыёзны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які выклікае краіне адмоўныя адносіны да сябе; крайне адмоўны, непажаданы. Адыёзная асоба.
[Ад лац. odiosus — ненавісны, агідны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
контраге́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Асоба або ўстанова, якія ўзялі на сябе пэўныя абавязкі па дагавору.
[Ад лац. contrahens, contrahentis — які дамаўляецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імператры́ца, ‑ы, ж.
1. Вышэйшы тытул манархіні (царыцы). // Асоба, якая мае гэты тытул.
2. Жонка імператара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́йзер, ‑а, м.
Імператар у «Свяшчэннай Рымскай імперыі» і Германскай імперыі. // Асоба, якая мае гэты тытул.
[Ням. Kaiser ад лац. caesar — цар, цэзар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маёр, ‑а, м.
Афіцэрскае званне ў арміі, вышэйшае за званне капітана. // Асоба, якая носіць такое званне.
[Ад лац. major — вышэйшы, старшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манда́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Асоба, якая дае каму‑н. даручэнне, мандат на што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)