консул, ‑а,
1. Службовая асоба дыпламатычнага ведамства, якая прадстаўляе і абараняе прававыя і эканамічныя інтарэсы сваёй дзяржавы і яе грамадзян перад уладай другой дзяржавы.
2. У Старажытным Рыме — тытул кожнай з дзвюх выбарных вышэйшых службовых асоб.
3. Тытул кожнай з трох асоб, надзеленай неабмежаванай выканаўчай уладай у Францыі з часу перавароту Напалеона Банапарта да абвяшчэння яго імператарам.
[Лац. consul — саветнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)