ахмяле́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. ахмялець.

2. перан. Захапленне, самазабыццё. [Антон:] — Эх, ды каб пайсці са сваёй скрыпкай у родную вёску, а там граць, граць да ахмялення, да адурэння, да сёмага поту. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перасаджваць — перасадзіць (у 1, 2 знач.).

2. Пераход для прадаўжэння язды з аднаго транспарту на другі. — Праездам я тут, перасадку раблю. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абдзіраць — абдзерці (у 1 знач.).

2. толькі мн. (абдзі́ркі, ‑рак). Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня. // Кудзеля з такога валакна; зрэб’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

красава́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. красаваць і красавацца. Пахі трывожаць мяне веснавыя І зноў я чакаю садоў красавання! Броўка. — Няхай маладыя ездзяць красавацца, а мне, старому, навошта яно, тое красаванне? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́жня, ‑і, ж.

1. Месца, дзе ляжаць, хаваюцца гуртамі дзікія жывёлы. Лежня марскіх коцікаў. Лежня дзікоў. // След звера, які ляжаў на зямлі. Лежня яшчэ пахла казуляй.

2. Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ляжаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. змазаць і змазацца (у 1 знач.).

2. Рэчыва, якім што‑н. змазваюць. Лыжная змазка. □ Дол.. быў утаптаны і стракаты ад плямаў гаручага і змазкі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Разм. і спец. Дзеянне паводле дзеясл. завальваць — заваліць (у 1 знач.). Праз пяць хвілін сталявар праводзіў завалку печы шыхтай. Данілевіч.

2. Сумесь матэрыялаў, якой напаўняюць плавільную печ; шыхта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галада́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. галадаць; недаяданне з-за недахопу ежы, з мэтай лячэння і інш. Аб цяжкіх начлегах напевы Каціліся з краю да краю; Былі неўраджайны засевы, Было галаданне ў звычаі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затра́та, ‑ы, ДМ ‑траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. затрачваць — затраціць.

2. звычайна мн. (затра́ты, ‑трат). Тое, што затрачана; расходы, выдаткі. Затраты на абсталяванне. Знізіць затраты. □ — Прадбачацца вялікія затраты для ўмацавання гаспадаркі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́разка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выраза́ць — вы́разаць (у 1–6 знач.).

2. Р мн. ‑зак. Тое, што выразана. Газетная выразка. Альбом выразак.

3. У кулінарыі — верхняя, самая мясістая частка філею.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)