*Лю́ліць, пін. люлі́ты ’лашчыць, любіць’ (Булг.), люля́ны ’дагледжаны’ (гродз., Сцяшк. Сл.). У выніку семантычнага пераносу ў лексемы люля́ць ’калыхаць’ > ’клапаціцца’ > ’лашчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляскоўнік ’арэшнік’ (Нас., зэльв., Шатал.). У выніку намінацыі выразу лясковы лес з лясковы ’арэхавы’ (Нас.). Да леска 1 < прасл. lěska ’ляшчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі ’каля’ (Мядзв., Бяльк., Касп.), ’над, з’ (браг., Мат. Гом.) у выніку дысіміляцыі з ля < для (гл. ESSJ SG, 1, 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маду́нкі ’язмін, Philadelphias tenuifolius Rupr. et Мах.’ (пруж., Жыв. сл.) — у выніку другаснага ацвярдзення губных (Карскі, 1, 326) з мядункі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малмыгава́ты ’няветлівы, негаваркі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). У выніку распадабнення з ⁺мурм‑ыга ’буркун’, якое ў аснове — балтызм. Параўн. літ. mùrma ’бурлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Метлюхава́ць, метлюхова́ць ’іграць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем метлюха́цца ’матляцца’ і польск. motłoch ’натоўп, зграя’, metlować ’дурыць галаву, рабіць галас, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моршак ’смаржок’ (лун., Шатал.). У выніку ўздзеяння лексемы маршчыны лексема смаржок згубіла с‑ і ‑ж‑ змяніла на ‑ш‑. Да смаржок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурдзе́ль ’тоўсты’ (Пасожжа, Яшк., Бел.-польск. ізал., 153). У выніку кантамінацыі мардзе́ль ’морда’ (параўн. рус. разан. мордель ’тс’) і мурло́ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагчаві́на ’лагчына’ (Жд. 2; міёр., Нар. словатв.). У выніку кантамінацыі лексем лагчына і лагавіна (гл.). Тое ж назіраецца ва ўкр. лощовина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апало́ў ’скаварада’ (Касп., ЭШ). Роднаснае ополовьникъ (> апалонік ’лыжка’), з якога, магчыма, у выніку ўсячэння суфікса пры кантамінацыйным уплыве апаноў(ка) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)