каме́дыя, ‑і, ж.
1. Драматычны твор з вясёлым жыццярадасным або сатырычным сюжэтам. Сатырычная камедыя. Пісаць камедыі. // Спектакль або кінафільм па сцэнарыю такога твора.
2. перан. Пра смешнае, забаўнае здарэнне. [Міколка] успомніў ноч і пусціўся ў рогат. — Цяпер будзе камедыя... вось заскачуць немцы, калі даведаюцца... Лынькоў.
3. перан. Крывадушныя паводзіны, прытворнае разыгрыванне якой‑н. сцэны, ролі з пэўнай мэтай. Багушэвіч падкрэсліваў, што царскі суд — гэта страшна ілжывая камедыя. Ларчанка. Сваёй камедыі сыграўшы ролі, Міністры сталі ў строй гарадавых. Глебка.
•••
Камедыя масак — італьянская народная камедыя эпохі Адраджэння з тыповымі дзеючымі асобамі (маскамі), традыцыйным сюжэтам, але імправізаваным тэкстам.
Камедыя характараў — камедыя, у якой паказваюцца галоўным чынам характары людзей.
Ламаць (разыгрываць) камедыю гл. ламаць.
[Грэч. kōmōdia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзённік, ‑а, м.
1. Храналагічны запіс падзей, у якіх сам аўтар удзельнічаў ці быў іх сведкам. Дарожны дзённік. Дзённік з’езда. □ У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка, Дзень уч[а]рашні, вечар, Ноч і сённяшні досвітак шэры, Усе ростані і сустрэчы Пішу на паперы. Куляшоў.
2. Кніга, сшытак і пад. з такімі запісамі. Марына сядзела за сталом у Валі Арэшкі, калі Собіч праглядаў яе касавыя дзённікі. Скрыган. Яшчэ перад ад’ездам у пушчу дзед Рыгор перадаў .. [Архіпу Паўлавічу] рукапісы і дзённік Васіля Крамнёва. Шашкоў. // Вучнёўскі сшытак для запісу зададзеных урокаў і выстаўлення ацэнак. Пятро Захаравіч нечакана пацікавіўся Рыгоркавым школьным дзённікам. Краўчанка. [Галя] несла абгорнуты чыстай сіняй паперай дзённік з аднымі круглымі пяцёркамі на пераводнай старонцы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае здзіўленне; незвычайны. Дзіўным здавалася Лабановічу, што такое вялікае сяло, як Мікуцічы, не можа справіцца з грэбляю. Колас. Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта ў шынялі паходным Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна. Танк. «Чу, фыр-р-р!» — пачуўся нейкі дзіўны гук, які нават цяжка перадаць. Ляўданскі.
2. Чароўны, дзівосны. Чуецца музыка дзіўная У повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары. Купала. Косцю думалася, як было б добра, каб Валя была разам з ім у гэту дзіўную месячную ноч, што так мякка ляжала над стэпам. Адамчык.
•••
Дзіва дзіўнае гл. дзіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарні́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чарніла. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Некаторыя з .. [выразаў] тут жа тлумачыліся, развіваліся на палях газеты дробнымі чарнільнымі надпісамі. Шамякін. // Прызначаны для чарніла. Чарнільны парашок. Чарнільны прыбор. // Такі, як у чарніла (пра колер). Змяркалася. Цемень змагалася з віднатою — неба налівалася сінім чарнільным колерам. Капыловіч. // Чорны, цёмны. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільнай навальнічнай цемры. Караткевіч. / у вобразным ужыв. Ды затапіла неба чырвань, Пабеглі цені па вадзе, І ноч ад нас чарнільнай шырмай Адгарадзіла светлы дзень. Сербантовіч.
•••
Чарнільны арэшак гл. арэшак.
Чарнільная душа гл. душа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даII союз
1. (соединительный) ды;
день да ночь дзень ды ноч;
2. (противительный) ды; (но) але́;
хо́чет, да не мо́жет хо́ча, ды (але́) не мо́жа;
3. (в начале предложения с оттенком заключительности, в середине предложения для усиления следующего слова) ды;
да сде́лайте же ды зрабі́це ж;
он когда́-нибу́дь да вернётся ён калі́-не́будзь ды ве́рнецца;
◊
да и то́лько ды і то́лькі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ахіну́ць и ахілі́ць сов.
1. укры́ть; прикры́ть, оку́тать; уку́тать;
а. пле́чы ху́сткай — укры́ть (прикры́ть) пле́чи платко́м;
а. но́гі пле́дам — оку́тать (уку́тать) но́ги пле́дом;
2. перен. покры́ть; (плотно окружить) оку́тать; обволо́чь; обле́чь;
хма́ры ~ну́лі вяршы́ню гары́ — ту́чи оку́тали (обволокли́) верши́ну горы́;
ноч ~ну́ла зямлю́ — ночь оку́тала зе́млю;
а. та́йнай — покры́ть (обле́чь) та́йной;
3. перен. (создать обстановку) окружи́ть;
а. ла́скай — окружи́ть ла́ской
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апа́сці сов.
1. (осыпаться) опа́сть, облете́ть; упа́сть;
з дрэў ужо́ апа́лі лісты́ — с дере́вьев уже́ опа́ли (облете́ли) ли́стья;
2. (уменьшиться в объёме) опа́сть;
яго́ шчо́кі зусі́м апа́лі — его́ щёки совсе́м опа́ли;
пухлі́на апа́ла — о́пухоль опа́ла;
3. (опуститься) осе́сть; пасть;
пыл паво́лі апа́ў — пыль ме́дленно осе́ла;
4. перен. (о ночи, тьме и т.п.) спусти́ться, пасть;
на ні́вы апа́ла ноч — на ни́вы спусти́лась (па́ла) ночь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чыта́ць несов., в разн. знач. чита́ть;
уме́ць ч. — уме́ть чита́ть;
ч. усю́ ноч — чита́ть всю ночь;
ч. кні́гу — чита́ть кни́гу;
ч. чарцёж — чита́ть чертёж;
ч. сляды́ — охот. чита́ть следы́;
ч. чые́-не́будзь ду́мкі — чита́ть чьи́-л. мы́сли;
ч. ле́кцыі — чита́ть ле́кции;
ч. ве́ршы з эстра́ды — чита́ть стихи́ с эстра́ды;
◊ ч. у вача́х — по глаза́м ви́деть;
ч. памі́ж радко́ў — чита́ть ме́жду строк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Рабіць узаемны абмен; абменьвацца. Мяняцца кнігамі. Мяняцца месцамі. □ — Гэй, — кажа пан вазаку, — давай мяняцца: бяры маіх чацвёра коней, а мне аддай свайго. Якімовіч.
2. Замяшчаць адзін аднаго; зменьвацца. Два разы за ноч Васіль з Андрэем мяняліся на дзяжурстве. Скрыпка.
3. Рабіцца іншым; зменьвацца. Кажуць, чалавек можа мяняцца абліччам, характарам, але голас у яго ніколі не мяняецца. Скрыган. Надвор’е сапраўды мянялася. Спачатку ў паветры, быццам шэрыя матылі, закружыліся асобныя сняжынкі. Мокры снег гусцеў і гусцеў, і нарэшце.. халепа запаланіла ўсё навокал. Шчарбатаў. У залежнасці ад характару падзей мяняўся і тон дзедавага апавядання. Колас.
4. Зал. да мяняць.
•••
Мяняцца з твару — набываць іншы выгляд (пад уплывам перажыванняў, пачуццяў і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нада́рыцца, ‑рыцца, зак.
1. безас. з інф. Прыйсціся, выпасці каму‑н. І вось аднойчы, неяк скора пасля Айчыннай вайны, мне надарылася быць недалёка ад Лапаціч. Пальчэўскі. [Бацька:] — Пакуль не позна, трэба ваўчыцу неяк падкаравуліць, а там, можа, і вывадак надарыцца забраць... Масарэнка. // Здарыцца, дастацца на чыю‑н. долю. І ўжо трэба ж такому зноў надарыцца: апошні сын вымушаны апрануць на сябе шынель. Гроднеў.
2. Выдацца, выпасці. [Валя:] — Як толькі надарыцца вольная часінка — прыходзьце абавязкова. Я цяпер дома, і клопатаў у мяне мала. Пасядзіце ў садзе, адпачняце... Савіцкі. І вось надарыцца часамі Мароз над ўсімі маразамі. Колас. Ноч надарылася цёмная, без аніводнай зоркі на небе. Васілёнак.
3. Трапіцца, сустрэцца. Пакідаць карову нанач адну было рызыкоўна — мог надарыцца звер. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)