Піску́ння ’піскуха’ (Юрч. Вытв.). Да піск (гл.). Суф. ‑уння пад уплывам рус. мовы (-унья).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катастро́фа ’катастрофа’ (ТСБМ, БРС). Рус. катастро́фа, укр. катастро́фа. Запазычанне, магчыма праз пасрэдніцтва зах.-еўрап. моў з грэч. мовы. Параўн. рус. катастро́фа, якое, паводле Фасмера, 2, 209, узята непасрэдна з ням. мовы (Katastrophe < грэч. καταστροφή ’паварот, паваротны момант справы’). Але Шанскі (2, К, 93) лічыць рус. слова непасрэдным запазычаннем з франц. мовы ў першай палавіне XIX ст. (< франц. catastrophe < лац. catastropha < грэч.). Такія тлумачэнні, якія досыць істотна адрозніваюцца адно ад другога, сведчаць аб недастатковасці адных толькі этымалагічных меркаванняў і нераспрацаванасці гісторыі лексікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васпо́льзываць ’скарыстаць, выкарыстаць’ (Бяльк.), васпо́льзывацца (Бяльк.). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. воспо́льзоваться ’скарыстацца’ (са ст.-слав. мовы?). Адсюль новае бел. дыял. утварэнне васпо́льза (гл.). Адзначым, што ў форме воспо́льзовать рускі дзеяслоў не зафіксаваны ні ў Даля, ні ў СРНГ Таму бел. васпо́льзываць узнікла ўжо на базе васпо́льзывацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гама́ш ’гамашы’ (БРС), гама́шы ’чаравікі’ (Шат., Сцяшк. МГ). У значэнні ’чаравікі’ прамое запазычанне з польск. kamasz (адз. л.), kamasze ’чаравікі’, а гэта з франц. мовы gamache (гл. Брукнер, 215). У значэнні ’гамашы’, відавочна, запазычанне з рус. мовы (рус. гамаша; аб гісторыі рус. слова падрабязна Шанскі, 1, Г, 23–24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзя́каваць ’дзякаваць’ (у помніках ст.-бел. мовы гэта слова засведчана з XV ст. у форме дяковати, гл. Булыка, Запазыч., 104). Укр. дя́кувати ’тс’, рус. дыял. (зах., паўд., Даль, СРНГ) дя́ковать ’тс’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dziękować ’дзякаваць’ (ад dzięki < ням.). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ванзо́нка ’вэнджаны кумпяк’ (КЭС). Запазычанне з польскай мовы wędzonka ’вэнджаная грудзінка’ < wędzić (Кюнэ, Poln., 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кор ’адзёр’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. корь (там жа, 503). Запазычанне з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прападо́бій ’накшталт’ (брасл., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з рус. наподобие, магчыма, з мовы старавераў (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таралу́шка ’дэталь у калаўроце’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Няясна; магчыма, ад тарала́ць ’тарахцець’, гл. таралакаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́пальніца ’понаж у калаўроце’ (мёрск., Ск. нар. мовы), то́пала ’тс’ (Варл.). Утворана ад топаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)