красава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; незак.

1. Прыцягваць увагу, вылучацца сваім хараством.

У цэнтры горада красуецца новы тэатр.

Нібы кветка, красуецца дачка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць на відным месцы; вылучацца, віднецца.

На стале красавалася ваза з кветкамі.

3. Выстаўляць сябе напаказ, любуючыся сваёй знешнасцю.

Любіць дзяўчына к. перад люстрам.

4. Жыць шчасліва, паспяхова развівацца.

Красуйся, мой родны край!

|| зак. пакрасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся (да 3 знач.).

|| наз. красава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.

Стаяць на якары.

Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара.

Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. я́карны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Надгру́зачкі ’кавалачкі’:⇉разбʼиласʼа на надгрузачкʼи (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння на+друзачкі ’на дробныя частачкі’, гл. друзачка; у выніку частага ўжывання з прыназоўнікам на адбылося яго нарашчэнне перад назоўнікам, з’яўленне ўстаўнога г — вынік дээтымалагізацыі і пераразлажэння (над‑грузачкі), пры гэтым устаўны гук узнікае на месцы марфемнага шва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пажарні́ца ’шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі’ (ТСБМ), пажарнік, пажарніца ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.), ’расліна, якая расце ў хваёвым лесе пасля пажару’ (Янк. 1), пажарніца палявая ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.). Суфіксальныя вытворныя ад пажарны, г. зн. ’расліна, якая расце на месцы пажару’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́дло ’ежа’ (брэсц., Жыв. сл., 245), ’апетыт’ (брэсц., Нар. лексіка, 77), укр. дыял. їдло́ ’ежа’, чэш. jídlo ’страва, ежа’. У брэсц. гаворках ‑і‑ на месцы старога ‑ě‑; ‑dl‑, відаць, пад польск. уплывам; параўн. польск. jadło < *ědlo, адкуль ‑dl‑ таксама ва ўкр. ї́дло (як Слаўскі, 1, 485).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр. па́сіка, рус. па́сека, польск. pasieka, чэш. paseka. Прасл. po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз. па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэп‑ нік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг. поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск. ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ. stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат. stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плях!1 ’боўць, шабулдых!’ (Шат.), ’плясь, ляп!’ (Шат.; сміл., Стан.), ’гук ад удару па мяккім месцы’ (Варл.), плях! — пра імклівы бег, пра ўдар (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Роднаснае да плясь! (гл.). Сюды ж: пля́хаць ’шлёпаць, хадзіць па гразі’ (Шат.), ’наносіць удары’ (сміл., Стан., Шат.), пля́хнуць ’ударыць’, ’пабегчы’ (Юрч.), ’ударыць па мяккім месцы’ (Варл.), ’плюснуць, абліць’ (Касп.), пля́хнуцца ’пляснуцца’ (Шат.), пля́хацца ’плёскацца (у вадзе)’ (беласт., Сл. ПЗБ; карэліц. Шатал.). Параўн. плёхаць (гл.).

Плях2 ’плешына, прагаліна’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плех1 (гл.). Галосны ‑я‑ з’явіўся, відаць, у выніку абагульнення асновы з пляха́ ’лысіна’, ’агрэх’ (швянч., Сл. ПЗБ), пляха́ ’абсевак’ (паст., ЛА, 2). Не выключана таксама, што плях можа быць запазычаннем з ням. Fleck ’пляма’, ’кавалак зямлі’, ’лапіна, акравак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прыкрыць, прысылаць зямлёй. Прыкапаць яблыні. □ Трактар загналі ў гушчар, прыкрыўшы саломай, прыкапалі зямлёй. Шахавец. [Сяргееў:] — Дадому вінтовак не насіце і так скажыце другім. Прыкапалі, запомнілі, у якім месцы, і ўсё. Федасеенка.

2. і чаго. Дакапаць, накапаць у дадатак. Прыкапаць бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыжыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прыжыцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыжываліся людзі на новым месцы. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прыняўшыся, прыжыцца — пра ўсё, многае. З гадамі лаза месцамі збуцвела, пагніла, а месцамі папрыжывалася, пусціла карэнне і буяла вялізнымі купамі-кустамі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)