Іко́л, ікла́, мн. і́клы ’клык’ (ТСБМ, Шатэр., Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Інстр. II), і́кла (Янк. II), ікло, і́кол ’звярыны клык’ (Дразд.), ікол, мн. іклэ́ ’кутні зуб’ (Сцяшк. МГ). Рус. клык, дыял. кур. и́клы ’іклы’, ’шпоры ў пеўня’, укр. і́кло, польск. kieł, н.-луж. keł, палаб. мн. klåi̯, чэш., славац. kel, славен. kel, серб.-харв. ка̀љак, ка̀љац. Ст.-рус. клык, клы ’іклы, зубы ў каня, па якіх вызначаюць яго ўзрост’ (XVII ст.). Ст.-бел. келъ (1516 г.) са ст.-польск. kieł (Булыка, Лекс. запазыч., 142). Бліжэйшыя адпаведнасці: літ. kùlti, лат. kul̄t ’біць, малаціць’. Прасл. *kъlъ ад *kolti (гл. калоць), зыходнае значэнне ’колючы, раздзіраючы’. Бернекер, 1, 660–661; Праабражэнскі, 1, 318; Брукнер, 227; Фасмер, 2, 255–256; Слаўскі, 2, 142–143. Семантычная трансфармацыя, як у слав. *zǫbъ — *zęti ’разрываць’, ням. Hauer, Hauzahn ’клык’ — hauen ’рубіць, біць, сячы’ (Слаўскі, там жа). Іначай Махэк₂ (248–249): kel 1 ’ікол’ і kel 2 ’расток’ звязвае з *kъlěti(sę) ’прабіцца (на свет)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
балансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
1. Захоўваць раўнавагу пры дапамозе рухаў цела. [Вано] стаяў на адной назе, .. у правай руцэ трымаў маленькія восці, левай злёгку балансаваў у паветры. Самуйлёнак. // перан. Прыстасоўвацца. Больш за чатыры месяцы балансаваў Заслонаў між падазронасцю ворагаў і незразумелым здзіўленнем тых, што лічылі яго за свайго. «Беларусь».
2. Спец. Падводзіць баланс 1 (у 2 знач.).
3. што. Спец. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго‑н. Балансаваць састаўныя элементы ў кармавым рацыёне.
4. што. Спец. Ураўнаважваць вярчальныя дэталі машын, механізмаў. Балансаваць дэталі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
банк, ‑а, м.
1. а) У СССР — дзяржаўная ўстанова, якая ў адпаведнасці з народнагаспадарчым планам ажыццяўляе крэдытаванне дзейнасці прадпрыемстваў і фінансаванне капіталаўкладанняў, арганізуе безнаяўныя грашовыя разлікі паміж прадпрыемствамі і гаспадарчымі органамі і цэнтралізаваны зварот наяўных грошай. Дзяржаўны банк БССР. Камунальны банк. Інвестыцыйны банк. Міжнародны банк эканамічнага супрацоўніцтва; б) у капіталістычных краінах — фінансавая ўстанова, якая канцэнтруе пазыковы капітал і дае яго ў распараджэнне капіталістаў для атрымання прыбытку і звышпрыбытку.
2. У картачнай гульні — пэўная сума грошай, пастаўленая на кон. Сарваць банк.
•••
Трымаць банк гл. трымаць.
[Фр. banque з іт.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бачко́м, прысл.
Разм.
1. Ісці плячом уперад. Нарэшце прыйшоў Кацура. Бачком улез у дзверы, абтрос мокрую шапку. Асіпенка. // Сядзець напаўпаварота. Андрэй сядзеў на ложку бачком, і акно было ў яго якраз перад вачыма. Пташнікаў.
2. Стараной, туляючыся. Сабраўся Сіпак у камячок .. і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні. Лынькоў.
3. Між іншым, не кранаючы асноўнага. А крытыка пра гэта скажа бачком: вельмі добрая, сакавітая мова, або — нудная, сухая мова. Скрыган.
•••
Ехаць бачком — хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бездапамо́жны, ‑ая, ‑ае.
Які не можа сам, сваімі сіламі справіцца з чым‑н.; які мае патрэбу ў дапамозе; слабы. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадла, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны. Лынькоў. Выгляд .. [Стэфы] быў такі бездапаможны і няшчасны, што адразу было відаць: яна страціла ў сваім жыцці самае дарагое і адзінае і не мае надзеі знайсці яго другі раз. Чарнышэвіч. // перан. Вельмі дрэнны, бяздарны, слабы. Назаўтра прыношу рукапіс і выбіраю лепш апрацаваныя раздзелы.. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ге́ній, ‑я. м.
1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію. «Беларусь».
2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.
3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.
•••
Добры геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.
Злы геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.
[Лац. genius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гне́сці, гняту, гняцеш, гняце; гняцём, гнецяце; пр. гнеў, гняла, ‑ло; незак., каго-што і без дап.
1. Прыціскаць, душыць сваім цяжарам. Сырыя шынелі Гнятуць да сядла. Крапіва.
2. Даводзіць да цяжкага, прыгнечанага стану, выклікаць непрыемнае пачуццё. Злавесная цішыня зняла сваёй невядомасцю. Хомчанка. Цяжкія думкі гнялі жанчыну: паблажэла ў твары, стала нейкая задумлівая. Пальчэўскі.
3. Прыгнятаць, мучыць. Заводы стаяць, змоўкла песня гудкоў, Гняце азвярэлы кулак беднякоў. Хведаровіч. Максім, даведзены да роспачы, хоць і спакойна, выказвае ўжо пратэст: «З усіх бакоў гнятуць мужыка... Апошнія жылы цягнуць з яго...». «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Пазбавіць каго‑, што‑н. яго былой сілы. [Камандзір:] — Справа ясная: раздзяліцца — гэта напалову аслабіць нашы сілы. Брыль.
2. Зменшыць сілу, ступень, напружанасць чаго‑н. Аслабіць дысцыпліну, рэжым, увагу. Аслабіць выхаваўчую работу.
3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць. Чарот. Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі. Чорны. // Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Мележ.
•••
Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́гнішча, ‑а, н.
1. Распаленая куча ламачча, дроў; агонь. Каля высокай меднастволай сасны палала вогнішча. Сіняўскі. З’явіліся першыя сем палатак на беразе Дзвіны, вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла.. песня. Грахоўскі.
2. Месца, дзе гарэў агонь. Патух агонь, пра яго ўсе забыліся, толькі белы попел ляжаў на вогнішчы. Чарнышэвіч. Збоку на вогнішчы ледзь-ледзь дымілася галавешка. Кулакоўскі. // Пажарышча. У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчы палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1. Незак. да адысці (у 1–6 знач.).
2. Адступаць, змяняць сваё месцазнаходжанне. Каналы збяруць стаячыя балотныя завадзі, .. будзе наступаць чалавек, .. будзе адыходзіць вялікае балота. Самуйлёнак. // Адгаліноўвацца, вылучацца з чаго‑н. агульнага, асноўнага. Дзедаў стажок, вазоў на пяць, стаяў непадалёку ад сядзібы ўскрай балота, ад якога адыходзіла густая бародка нізкарослага хмызу. Колас. Чатыры .. вуліцы, нібы пучок промняў, адыходзілі ад саду. Шамякін.
•••
Што яму (ён, ім) адыходзіць — гэта яму (ёй, ім) не цяжка, гэта для яго (яе, іх) самая дробязь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)