Кана́ць ’паміраць, пакідаць жыццё, дажываць апошнія мінуты’, ’набліжацца да канца’ (ТСБМ, Гарэц., Сержп. Прымхі, Сцяшк., Мал.; КЭС, лаг.). Прасл. konati, утворанае ад konъ > ’канец, мяжа’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл. 10, 181–182 і 195–196 з разборам літаратуры). Сюды ж гродз. кана́цца і беласт. кона́тісе ’цягнуць жэрабя перад пачаткам гульні’ (Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́рта1 ў картачнай гульні. Гл. карта3.

Ка́рта2 ’геаграфічная карта’. Гл. карта3.

Ка́рта3 ’дакумент, пасведчанне’ (КЭС, лаг.), ’ліст, запіска, паштоўка’ (Нас., Шат., Шн., Гарэц., Др.-Падб., Булг., Мал., Шпіл., Сержп.). Старое запазычанне (1539) з польск. karta, якое з італ. carta < лац. charta ’папера’ < ст.-грэч. χάρτης (Булыка, Запазыч., 142; Фасмер, 2, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карта́вы ’чалавек з невыразнай гаворкай’ (КЭС, лаг.), рус. картавый. Калі рэканструяваць гэты прыметнік як kъrtavъ (Фасмер, 2, 203), то беларускую і рускую лексемы трэба разглядаць як запазычанне з польскай мовы, але польская крыніца не засведчана. Балг. крътѣние ’віск’ з усходнеславянскімі лексемамі звязвае толькі яе гукапераймальны характар. Далейшае этымалагізаванне зусім ненадзейнае (гл. Фасмер, 2, 203; Слаўскі, 2, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашла́піць ’абхапіцца нагамі і рукамі’ (КЭС, лаг.), ’абняць’ (Яўс.), ’расстаўляць ногі пры яздзе па дарозе над невялікімі лужынамі (пра каня)’ (Шат.), абшлапіць (Куч.), ошлапіць ’абцягнуць, абціснуць, абкласці шчыльна (пра адзенне)’ і ’палажыць бэльку над вокнамі’ (КСТ). Ад шлапаць, шлапнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, ахапіўшы з бакоў’, да семантыкі параўн. польск. okroczyć ’абхапіць, акружыць’, okrakiem ’з расстаўленымі нагамі’ (ад krok).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Боўт ’рыбацкая прылада боўтаць ваду’ (КЭС, лаг., Нас., Янк. I), таксама бо́ўтка (Касп., Мядзв.), бо́ўтала (Нас.). Рус. болт, укр. бовт ’тс’. Бернекер (118) лічыць, што слова звязана з bьlt‑ (гл. бо́ўтаць). Фасмер (1, 190) памылкова хоча бачыць тут сувязь з рус. і г. д. болт ’болт’, польск. bełt (< н.-ням. (bolt(e), гал. bout). Параўн. боўтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малёханькі, малёхтанечкі(й), малёхтанькій ’вельмі маленькі’ (КЭС, лаг.; мсцісл., Нар. словатв.). Вузкі рэгіяналізм са складаным суфіксам ‑ох‑та‑н‑ечк‑і, асобныя варыянты якога сустракаюцца ў іншых слав. мовах: рус. наўг. малеха́нненький, смал. малехо́тенный ’тс’, чэш., славац. malicherný ’дробязны’, ’нязначны’, ст.-чэш. malechno ’ў вельмі кароткі час’, ст.-серб.-харв. ма̏лахая, ма̏лахат, ма̀лехан, maljahan ’маленькі’. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мана́ткі ’невялікая маёмасць, рэчы, пажыткі, хатні скарб’ (іран.), ’убранне’ (ТСБМ, Янк. БП, Сцяшк., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС; КЭС, лаг.), манатье ’анучы, рызманы, лахманы’ (Нікан.), манацье ’манаткі’ (ТС), манацце ’лахманы’ (Ян.); арго: маг., слуц., чарніг., Падолле мана́тка ’кашуля’ (Рам. 9), ст.-рус. манатья, монатия ’мантыя’, запазычаныя з с.-грэч. μαντύας < лац. mantum ’тс’ (Бандалетаў, Этимология–80, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манке́т, манке́ты, малар. манкэ́та, манкатэ́ ’канцавая частка рукава, манжэт’ (Касп., Сл. Брэс., Сцяц., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; в.-дзв., Шатал.; гродз., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг.; слонім., Шн. 3), ’частка рукавіцы’ (Жд. 1). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) манке́та ’манжэта’. Запазычана з польск. mankiet ’тс’ (Кюнэ, 76; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 31), якое з італ. manichetta ’рукаўчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масліноўка ’хустка (з кветкамі) з воўны фабрычнага вырабу’ (Жд. 1), ’сітцавая каляровая хустка’ (Касп.), ’летняя хустка’ (гродз., Сцяшк. Сл.), маслю́новая хустка ’шаўковая хустка’ (Ян.), масьлён ’рэдкая тканіна з тонкіх нітак’ (КЭС, лаг.). Да муслін, якое з рус. муслин < франц. mousselin ці з ням. Musselin < італ. mussolina — ад назвы горада Мосул на р. Тыгр (Фасмер, 3, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моўчкі ’нічога не гаворачы’, ’паціху’, ’тайком’, ’пакорліва’, ’не пратэстуючы’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., ТС; КЭС, лаг.), моўчачкі, моўчыкі ’тс’ (петрык., З нар. сл.; Ян.), ст.-бел. мовчки — прыслоўе ў форме Т. скл. мн. л. о‑асноў (‑кы > ‑кі), утворанае ад наз. маўчок (< мовчокъ). Сюды ж моўчыкі ’асобная частка ў дзіцячай гульні ў скокі, калі трэба маўчаць’ (ТС). Да маўча́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)