раззнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак. (разм.).

1. Спыніць, перарваць знаёмства з кім-н.

2. Перазнаёміцца з усімі, многімі, пашырыць кола знаёмых.

Р. з многімі ў горадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вазі́цца, важу́ся, во́зішся, во́зіцца; незак.

1. Катацца.

В. на санках.

2. перан., з кім-чым. Аддаваць многа часу якой-н. справе; важдацца (разм.).

В. са справаздачай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганары́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -ры́цеся, -ра́цца; незак.

1. кім-чым і са злуч. «што». Адчуваць гонар (у 1 знач.).

Г. сынам.

2. Быць ганарыстым; задавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахрысці́ць, ахрышчу́, ахры́сціш, ахры́сціць; ахры́шчаны; зак., каго-што.

1. гл. хрысціць.

2. кім-чым. Тое, што і абазваць (разм., жарт.).

За доўгі нос яго ахрысцілі насачом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свяці́ць², свячу́, све́ціш, све́ціць; незак., каго-што.

Выконваць над кім-н., чым-н. царкоўны абрад асвячэння.

С. ваду.

С. хату.

|| зак. асвяці́ць, асвячу́, асве́ціш, асве́ціць; асвячо́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

Знайсці для сябе задаволенне, уцеху ў кім-, чым-н., узрадавацца.

У. ад сустрэчы са старым знаёмым.

|| незак. усце́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змаргну́ць і зміргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. аднакр.

Маргнуць, міргнуць.

Напружана сачыць за кім-н., баючыся з. вокам.

Так глядзіць — не зміргне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назіра́нне, -я, н.

1. гл. назіраць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н., нагляданняў за кім-, чым-н.

Навуковыя назіранні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто працуе ў пары з кім-н.

Шафёры-напарнікі.

|| ж. напа́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. напа́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напро́ці, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. Тое, што і насупраць, насупроць.

Сядзець н.

2. прыназ. з Р. Прама перад кім-н.

Сын сядзеў н. бацькі.