радні́цца, радню́ся, ро́днішся, ро́дніцца; незак.

1. Уступаць у адносіны роднасці, сваяцтва з кім-н.

Р. з суседзямі.

2. Збліжацца, мець падабенства.

|| зак. парадні́цца, -радню́ся, -ро́днішся, -ро́дніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)