здзяці́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
У паводзінах, разважаннях зрабіцца падобным на дзіця. Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо здзяцінеў на старасць і сам не ведае, што пляце. Крапіва. — Дальбог, здзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падапе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад апекай. Падапечная тэрыторыя. Падапечнае дзіця. / у знач. наз. падапе́чны, ‑ага, м., падапе́чная, ‑ай, ж. Пра чалавека. На купіне перавязалі рану, і Вацура панёс сваю падапечную на руках — пад нагамі хліпала ржавая балотная вада. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прато́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і пратупаць. Ляпнуўшы дзверцамі кабіны, па двары пратопаў Васіль. Даніленка. Дзіця так і заснула ў яго на руках — бруднае, схуднелае і стомленае, бо, відаць, за гэтыя дні нямала пратопала на сваіх ножках. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́сціць, ‑бэшчу, ‑бэсціш, ‑бэсціць; зак., каго-што.
1. Прывучыць да дрэнных звычак, маральна распусціць. — Аўдзееў іх [абібокаў, зладзеяў] разбэсціў, а яны разышліся і робяць, што хочуць, — расказвала Аня. Дуброўскі.
2. Зрабіць непаслухмяным; разбалаваць. Разбэсціць дзіця. □ — [Валодзя] разбэсціў Мішу.., дазваляе яму спісваць задачы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ды, ‑аў; адз. няма.
Фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці. Прымаць роды. □ У калгасніцы з суседняй вёскі былі цяжкія роды, і Вера ўсю ноч змагалася за жыццё маці і дзіця. Корбан. Першы раз пасля родаў Маша выйшла ў поле. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сліня́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, у якога з рота цячэ сліна. Слінявае дзіця. // Пакрыты слінай, мокры ад сліны. Слінявыя губы. Слінявы рот. / у груб., лаянк. выразах. Ганна гнеўна рванулася, з усяе сілы кулаком таўханула яго [незнаёмага] ў грудзі. — Адыдзі, чорт слінявы! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усмакта́цца, усмокчацца; зак., у каго-што.
1. Моцна, глыбока ўпіцца ў што‑н. П’яўка ўсмакталася ў нагу.
2. Увабрацца ў што‑н. (пра вадкасць). Усмакталася вада ў зямлю. □ Віно ўсмакталася ў белы абрус шырокаю плямаю. Баранавых.
3. Прысмактацца губамі (пра дзіця).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́скрабак ’булачка з цеста, якое выскрабаецца з дзежкі’; ’апошняе дзіця ў сям’і’ (З нар. сл.), выскраба́чка ’маленькая булачка хлеба, спечаная з рэштак цеста’. Ад выскрабаць (гл. скрэбці) з суф. ‑ак, ‑ачка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́нтах ’дзіця, якое злуецца, кіпіць’ (ТС). Відаць, генетычна звязана з пе́ня 1 (гл.) і з польск. pienia ’суцяга, зваднік’, pieniacz, pieniaka ’той, хто любіць судзіцца, цягацца па судах’. Экспрэсіўны суф. ‑max.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́ўпрык ’надуты і ўпаргы хлапец’ (Некр.), ’непаседа’ (Сцяшк. Сл.), ’малое дзіця’ (Скарбы). Няясна. Магчыма, да паўпрыца (гл.), параўн. экспрэсіўную назву малога непаседлівага дзіцяці — шпунт ’затычка’. Параўн. наступнае слова і попрык (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)