хло́пчык, ‑а, м.

Дзіця або падлетак мужчынскага полу. Два старэйшыя хлопчыкі, Косцік і Шурка, снедалі цяпер разам з бацькам і госцем. Брыль. Сярод іх [дзяцей] былі хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Колас. Ужо з самых малых сваіх год хлопчык пачаў уваходзіць у працоўнае жыццё сваіх бацькоў і ўсіх навакольных простых, працавітых людзей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётыш ’птушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус. падлётух ’тс’, польск. podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётак ’птушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́тагод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стаць, ста́ну, ста́неш, ста́не; стань; зак.

1. Устаць, прыняць вертыкальнае становішча.

Пасля хваробы дзед не мог с. на ногі, ляжаў у ложку.

2. Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра механізмы, прадпрыемствы і інш.).

Гадзіннік стаў.

3. Ступіўшы на якое-н. месца, спыніцца на ім стоячы.

Стань ля акна.

4. Узяцца за якую-н. работу, дзейнасць (у адпаведнасці са значэннем наступнага назоўніка).

С. за варштат.

С. на абарону інтарэсаў.

С. на чале каманды.

5. З’явіцца, падняцца над зямлёй, гарызонтам.

Сонца стала над галавой.

6. Часова размясціцца дзе-н. (на стаянку, пастой, адпачынак).

С. на пастой.

С. на папас.

7. Размясціцца на якім-н. месцы (пра прадметы).

Шафа ў гэтым куце не стане.

8. Узнікнуць, з’явіцца.

Праз год-другі тут стане новы пасёлак.

9. Адбыцца, здарыцца, зрабіцца.

Каб чаго дрэннага дома не стала.

10. Заступіцца за каго-н.

За брата трэба с. гарой.

11. безас., з адмоўем. Перастаць існаваць; памерці.

Ужо год як цёткі не стала.

12. кім-чым, якім і безас. Ужыв. як дапаможны дзеяслоў у саставе выказніка ў знач. зрабіцца, ператварыцца.

Ён стаў журналістам.

На дварэ стала цёпла.

13. Выкарыстоўваецца ў саставе дзеяслоўнага выказніка ў сэнсе пачаць.

С. касіць.

С. чытаць лекцыі.

14. Замерзнуць (пра раку).

Рака стала.

Валасы сталі дуба — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім-н.

Ні стаць, ні сесці — няма дзе павярнуцца.

Стаць на дыбкі (разм.) — рэзка запярэчыць.

|| незак. станаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм.

1. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой‑н. цяжкай рабоце. Бацька мой у імперыялістычную шэсць гадоў у палоне адгакаў і жывы вярнуўся. Беразняк. З другой паперы бачна, што паспытаў Міхалка і вугальныя шахты. Пад зямелькай адгакаў ён кайлом нешта каля пяці год. «ЛіМ».

2. Адбудаваць. Адгакаць дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачуня́лы, ‑ая, ‑ае.

Які ачуняў, паправіўся пасля хваробы; які ажыў. Пазбавіўся ён ад турэмных сухот Ля цёплага мора, у сонечным Крыме. І вось, ачунялы, ў сябе на радзіме, У родных Варках апынуўся праз год. Зарыцкі. Вяз ачунялы дрэмле стомленым аленем рагатым, сніць, што ён ужо ў лісце апрануты з нізу да верху. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варшта́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Спецыяльна абсталяваны стол для ручной сталярнай, слясарнай і інш. работы. Слясарны варштат. Шавецкі варштат.

2. Разм. Стан для красён. У чатырнаццаць год.. [Гліцэра] села за варштат ткаць сурвэты і ручнікі і пакінула хадзіць на спеўкі. С. Александровіч.

3. Уст. Станок. Загрукацелі звонка тры новыя дрылявыя варштаты. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; зак., каго-што.

Тайна забраць чужое; зрабіць пакражу. // перан. Несумленным спосабам пазбавіць каго‑н. якіх‑н. духоўных каштоўнасцей. І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год. Панчанка. Анатоль Сяргеевіч, якога ўсе паважаюць, абакраў яе [Алёнчына] сэрца, забраў нешта дарагое, жаданае. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́п, ‑у, м.

1. Паводле біблейскай легенды — паводка, якая за грахі людзей затапіла ўсю зямлю. Сусветны патоп.

2. Разм. Разводдзе, паводка, навадненне. Патоп стаяў на Камароўцы Вясной і ўвосень кожны год. Гілевіч. У кватэры Кузьміча са столі лінула вада... Ён раніцаю ў рэмкантору: — Бяда, таварышы, бяда! Патоп у хаце, ў хаце мора... Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першаго́дак, ‑дка, м.

1. Дзіця або маладая жывёліна на першым годзе жыцця. У кожнай птушынай чарадзе, якая адлятае ў вырай, разам з маладымі, слабымі яшчэ першагодкамі, ёсць дужыя, вопытныя птахі. Мехаў.

2. Той, хто першы год знаходзіцца дзе‑н., служыць дзе‑н. Курсант-першагодак. □ Найбольш любілі мае першагодкі хітрыя задачкі і загадкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́цьма, ‑ы, ж.

1. Вялікае мноства, безліч. Пад добры год у глінішчы была процьма рыжыкаў. Васілевіч. На ўзмор’і народу — калі ні прыедзеш — процьма, кішмя кішыць. Гартны. З процьмы думак — Не вытканых кроснаў — Мне запомніўся узор — дзераза... Іверс.

2. Уст. Бездань, прорва. Цёмна ў вачах зрабілася, як бы ў бяздонную процьму [Юлька] паляцела. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)