Тэйга́ні ‘пельмені’ (Сл. Брэс.). Хутчэй за ўсё, запазычана вусным шляхам з ід. tejgi ‘клёцка’, аформленага як назоўнік у мн. л. (гл. Астравух, Ідыш-бел. сл., 792), вытворнага ад ід. teig, tojg ‘цеста’ з ням. Teig ‘тс’, параўн. ням. Teigtasche ‘пельмень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пуцэ́лцал ’шавецкая прылада для навядзення на рантах і абцасах глянцу’ (Скарбы). З нямецкага (пасрэдніцтва ідыш?) Putzholc, параўн. польск. puculec ’дошка для ачышчэння нажоў’, або з ням. Putzhubel, параўн. польск. puchubel ’гэблік для канчатковага выгладжвання паверхні дрэва да бляску’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нэ́маць ’красці, паціху браць’, намнуць ’украсці, паціху ўзяць’ (Нас.). Паводле Насовіча, запазычана з ням. nehmen ’браць’, згодна з пазнейшым удакладненнем Карскага, праз яўр. (ідыш). Відаць, сюды ж гродз. Умнуць ’прапасці’ (Сцяшк. Сл.), праз стадыю намнуты (намнутый) ’украдзены’ (Нас.), г. зн. ’прапаўшы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахэ́лік ’кухталь’ (Яўс.). Фанетыка сведчыць пра запазычанне; магчымыя крыніцы ў аргатычных словах, параўн. ням. арг. Cheilek ’пай з крадзенага, грошы’, ідыш chajlik ’доля, пай’ з ст.-яўр. cheluka ’пай’, сляды пераасэнсавання ў выразе даць у хэйлік ’даць у каршэнь’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тык-тык — пра стук сэрца: Дзидона рюмзала и выла… / А сердце тык, тык‑тык у ей (Энеіда навыварат; гл. Полымя, 1996, 10, 196). Гукапераймальнае, параўн. тых‑тых (гл.), верагодна, набліжанае да тык 1, тыкаць, параўн. укр. тик, ід. tik (Астравух, Ідыш-бел. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаха́рдзік ’ласункі’ (Касп.), светлаг. ла́харды ’тс’ (Мат. Гом.), лахардзікі ’прысмакі’ (Мат. Маг.), бялын. ла́хырдзік ’пачастунак’, ла́хырдзіцца ’ласавацца’, ла́хырдна ’прыемна, смачна’, ла́хырднік ’ласун’, ла́хырдніца ’ласуха’, ла́хырдны ’смачны’ (Яўс.). Германізм, пашыраны, відаць, праз ідыш. Параўн. ням. lecker ’апетытны, смачны’, Leckerhaftigkeit ’цяга да пачастункаў’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ртус ‘гул, шум; жах’ (Касп.), ‘клопат’ (Сцяшк. Сл.), tertes ‘спрэчка, блытаніна, непаразуменне’: u ich byŭ tertes za lon (Арх. Федар.). Параўн. укр. тарта́с ‘шум, галас’, турту́с ‘стук, грукат’, польск. tertas, tartas ‘шум, галас, мітусня, неразбярыха’, чэш. tartas ‘тс’, славац. tartas ‘тс’. Лічыцца словам гукапераймальнага паходжання, гл. Брукнер, 566 (параўноўвае з славен. tertranje ‘галас’), Махэк₂, 636 (аналагічна да чэш. экспр. varvas, tarvas, harvas з канцавым ‑s, як у halas), ЕСУМ, 5, 525 (пранікненне з польскай мовы). Паводле Чэкмана (Гісторыя, 115), па фанетычных прычынах паходзіць з мовы ідыш як мэтлух, вэрхал і пад. Да апошняга параўн. ід. tertl‑mertl ‘від гульні ў карты’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), відаць, імітатыўнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́йвах ’пярэпалах’: … нарабіла вялікага рэйваху (Дзядзька Квас. Роздумы на калёсах. Беласток, 1995. С. 114). Укр. рейвах ’вэрхал, мітусня, беспарадак’, польск. rejwach ’тс’, чэш. rajboch ’беспарадак’. Паводле Махэка — няяснае (Махэк₂, 506). Брукнер выводзіць ад rej ’танец’ (Брукнер, 457). З ідыш rejwach ’шум, мітусня’ (Каня, Słownik, 189).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нзель ‘металічныя цуглі’ (ТСБМ), ‘вуздэчка’ (Баршч.). Запазычана, магчыма, з ід. trenzl ‘цуглі’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), параўн. польск. tręnzla ‘тс’, што да ням. Trenze ‘вуздэчка’, якое, у сваю чаргу, запазычана праз гал. trensse з ісп. trenza ‘пляцёнка, канат’ (Duden Etumologie, 863; Фасмер, 4, 98).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пашлюхтава́ць 1 ’апрацаваць ніткі адварам ільнянога семя’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З польск. szlichtować ’насычаць аснову тканіны спецыяльным крухмальным клеем’ < ням. schlichten ’тс’, ’згладжваць’.
◎ *Пашлюхтава́ць 2, пошлюхтоваць ’пачысціць кішкі’ (ТС). У выніку кантамінацыі пашлюхтаваць© і слова (магчыма, з ідыш), роднаснага да ням. Schlick ’ціна, гразкі іл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)