валакно́, -а́, мн. вало́кны, -аў, н.
1. звычайна мн. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі.
Валокны драўніны.
Нервовыя валокны.
2. таксама зб. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання.
Ільняное в.
Штучнае в.
Валокны цэлюлозы.
|| памянш. валако́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым. валако́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ажыята́ж, ‑у, м.
1. Штучнае, спекулятыўнае павышэнне ці паніжэнне курсу біржавых папер або цэн на тавары ў капіталістычным грамадстве з мэтай атрымання прыбытку.
2. Тое, што і ажытацыя.
[Фр. agiotage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыха́нне, -я, н.
1. Працэс паглынання кіслароду і выдзялення вуглякіслага газу жывымі арганізмамі.
Стомленасць праяўлялася ў паскораным дыханні.
2. перан. Подых, павеў чаго-н.
Д. вясны.
○
Штучнае дыханне — сістэма прыёмаў для аднаўлення натуральнага дыхання.
◊
Другое дыханне — аб новых сілах, бадзёрасці ў каго-н. пасля стомленасці, апатыі.
|| прым. ды́хальны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ра́птуг ’залп’ (Ласт.). Відавочна, штучнае аўтарскае ўтварэнне на базе кораня рапт‑ (гл. рант, раптам), аформленага агрэсіўным суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыга́н ‘трыножак’ (Ласт.). Адзінкавая фіксацыя, магчыма, сведчыць пра штучнае паходжанне слова — ад тры (гл.) і таган (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыціка́ле ‘збожжавая культура — гібрыд пшаніцы і жыта’ (ТСБМ). Штучнае ўтварэнне з лац. triti(cum) ‘пшаніца’ + (se)cale ‘жыта’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́скасць ’гарадское палажэнне, спосаб жыцця’ (Нас.). Беларускае. Відаць, штучнае ўтварэнне ад мескі ’гарадскі’ < ст.-рус. мѣский < мѣстский < мѣсто ’горад’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стэрыліза́цыя, ‑і, ж.
1. Знішчэнне мікраарганізмаў шляхам кіпячэння, фільтрацыі або ўздзеяннем хімічных рэчываў і пад. Стэрылізацыя малака. Стэрылізацыя хірургічных інструментаў.
2. Спец. Пазбаўленне чалавека або жывёліны здольнасці даваць патомства; штучнае абясплоджванне.
[Ад лац. sterilis — бясплодны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Правака́цыя ’наўмыснае падбухторванне’, ’штучнае выкліканне праяў хваробы’ (ТСБМ). Праз рус. провока́ция з польск. prowokacja або ням. Provokation ’тс’. Апошнія — з лац. prōvocātiō ’правакацыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валапю́к (БРС). Праз рус. волапюк з франц. (штучнае слова) < англ. world ’свет’ і speak ’гаварыць’ (Блох-Вартбург, 646; Скіт, 695; Шанскі, 1, В, 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)