навы́пуск, прысл.

Не запраўляючы ў боты, чаравікі (пра штаны); зверху штаноў, спадніцы (пра кофту, кашулю). Сінія штаны навыпуск амаль закрывалі чаравікі, відны былі толькі блішчастыя галёшы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Райту́зы ’шаравары, жаўнерскія штаны, дзіцячыя цёплыя штаны’ (Нас.), рус. рейту́зы ’тс’, польск. rajtuzyштаны для язды на кані’. Запазычанае ў першай палове XIX ст. праз польскую з ням. Reithosenштаны для язды на кані’ < reiten ’ездзіць (верхам)’ + Hosenштаны’ (Брукнер, 453; Фасмер, 3, 464; Праабражэнскі, 2, 195). Сюды ж райту́знік ’басяк’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкаса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Закасаць, падвярнуць што-н.

П. штаны.

|| незак. падка́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падкаса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. падка́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забры́ндацца, ‑аецца; зак.

Разм. Занасіцца, абтрапацца (пра вопратку). Штаны забрындаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Працерці што-н. у многіх месцах, працерці ўсё, многае.

П. штаны на каленях.

2. Выціраючы, зрабіць чыстым усё, многае.

П. шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джы́нсы, ‑аў; адз. няма.

Вузкія штаны з баваўнянай тканіны, прашытыя каляровымі ніткамі.

[Англ. jeans.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галіфэ́, нескл., н.

Штаны спецыяльнага крою, якія абцягваюць калені і расшыраюцца ўгору.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́зіць, вужу, вузіш, вузіць; незак., што.

Рабіць больш вузкім, звужваць. Вузіць штаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Праседзець усё, многае. Папраседжваць штаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трусы́, ‑оў; адз. няма.

Спартыўныя кароткія штаны. // Прыналежнасць мужчынскай або жаночай бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)