здавён і зда́вен, прысл.
Тое, што і здаўна. Здавён зялёнаю, лясною Завецца наша старана. Грахоўскі. Трэба нам песень не гэткіх, што некалі здавён няволя спявала нам царская. Купала.
•••
Здавён-даўна́ — з далёкіх часоў, спрадвеку. [Віцю і Івану] здавалася, што яны сябруюць здавён-даўна, гэта значыць усё жыццё. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быва́льшчына, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што было ў сапраўднасці; выпадкі з жыцця, мінулых часоў, быль. На прызбах збіраліся пасядзець старыя — успомніць .. сілу, маладосць, расказаць якую бывальшчыну ці добрую выдумку. Скрыган. Забаўляў .. [ля будана] усіх Лука Якубавіч, расказваючы розную бывальшчыну з далёкага мінулага, якой у яго быў невычарпальны запас. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цямля́к, цемляка, м.
Пятля з рэменя, стужкі і пад. на ручцы шпагі, шаблі, якая надзяваецца на руку пры карыстанні зброяй. У дзеда захавалася шмат цікавых рэчаў з часоў рэвалюцыі і вайны: ордэны і медалі, граматы, чырвонаармейскія зорачкі, будзёнаўскі шлем, шашка з раменным цемляком і ножкамі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адло́мак, ‑мка, м.
1. Адламаны кавалак чаго‑н.; абломак. Адломак касы. □ Невядома, з якіх часоў стаялі над імі [палоскамі вады] засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба. Колас.
2. перан. Рэшткі таго, што раней існавала. Чырвонай Арміі Адважныя атрады Далёка кінулі Адломкі белых зграй. Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імпрэ́сія, ‑і, ж.
1. Суб’ектыўнае адчуванне, перажыванне; мімалётнае ўражанне, настрой.
2. Кароткі літаратурны твор эмацыянальна-суб’ектыўнага характару. Імпрэсія ў прозе. □ У аўтабіяграфічнай імпрэсіі «З далёкіх пералётаў» Танк любоўна намаляваў вобраз маці-казачніцы з часоў бежанства. У. Калеснік. Стыль лірычнага, гумарыстычнага апавядання або імпрэсіі моцна адрозніваецца, скажам, ад стылю аповесці, рамана. Навуменка.
[Лац. impressio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́ба ‘музычны інструмент’, ‘цюбік’ (ТСБМ), ‘рупар’ (Ласт.). Запазычана праз нямецкую мову з італ. tuba ‘музычны інструмент’, якое з лац. tuba ‘труба’, вядомае яшчэ з часоў Старажытнага Рыма, пры дапамозе слова падавалася каманда да наступу або адступлення войска. Магчыма, з’яўляецца роднасным лац. tībia ‘жалейка’, ‘галёначная косць’ (ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кандыда́т ’той, хто намечаны для выбрання, прыёму, назначэння’ (ТСБМ, Яруш.), Ст.-бел. кондидатъ (XVII ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kandydat, якое з лац. candidātus ’убраны ў белае адзенне’ (з часоў Рыму — прэтэндэнт на пасаду павінен быў быць апрануты ў белую тогу) < лац. condere ’бялець, блішчэць’ (Слаўскі, 2, 44; Шанскі, 2 (К), 43–44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
Школьны вучнёўскі стол, злучаны ніжняй часткай з лаўкай. Хваля гэтага заціхання паволі праходзіць па ўсёй школе і, нарэшце, зусім глухне на задніх партах. Колас. Змітрок азірнуўся і ўбачыў Пятра, рабога Петрака, з якім тры гады сядзеў на адной парце. Ваданосаў.
•••
Са школьнай парты — з часоў вучобы ў школе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Банкру́т. Рус. банкро́т (з XVIII ст.), банкру́т (з часоў Пятра I), укр. банкро́т, банкру́т. Банкру́т (больш даўняя форма) — запазычанне з франц. banqueroute або гал. bankroet. Больш новае банкро́т узята з ням. Bankrott. Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца італ. bancarotta ’зламаная лаўка’. Гл. Смірноў, Западн., 55; Фасмер, 1, 121; Шанскі, 1, Б, 35. Аб гісторыі слова гл. Клюге, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тылылы́ — пра балбатню: пыча́лі ны пяць часоў тылылы́… (мсцісл., Нар. лекс.), звычайна ў спалучэнні біць тылылы́ ‘гультаяваць, займацца нявартаснымі справамі’ (Янк. БФ, Сержп. Прык.). Параўн. укр. тили‑ли́, тілі‑лі́ — позняе гукаперайманне з частковай рэдуплікацыяй (Смаль-Стоцкі, Приміт., 59). Звычайна ў музычных прыпевах; рус. дыял. талалы́‑балалы́ і пад. (Фасмер, 4, 14; ЕСУМ, 5, 507). Гл. талала, тылі-тылі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)