«Аповесць мінулых часоў», гл. «Повесть временных лет»
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ (сапр.Дзянісаў) Віктар Мікалаевіч
(8.3.1893, Масква — 3.8.1946),
рускі графік, карыкатурыст. Засл. дз. маст. Расіі (1932). У 1910-я г. працаваў у гумарыстычных часопісах, з 1921 супрацоўнік газ. «Правда». Паліт. плакатам і карыкатурам Д. ўласціва сатыр.-жанравае вырашэнне тэмы, спалучэнне контурнага малюнка з заліўкай лакальнымі колеравымі плямамі (плакат «Антанта», 1919; малюнкі «На барацьбу з беспрытульнасцю», 1926, карыкатуры часоўВял.Айч. вайны і інш.).
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1988), праф. (1991). Скончыла Башкірскі пед.Ін-т (1955). З 1958 у Мінску. Працавала ў Мін-ве адукацыі Беларусі і НДІ педагогікі, з 1974 у Бел.пед. ун-це. Даследуе гісторыю нар. асветы і пед. думкі Беларусі. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
Тв.:
Гісторыя педагогікі. Ч. 1. Гісторыя замежнай педагогікі са старажытных часоў да 1992 г.Мн., 1992;
Гісторыя педагогікі. Ч. 2. Гісторыя педагогікі Беларусі са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫКА́ДА (франц. barricade),
штучная загарода (пераважна з бярвёнаў, мяшкоў з пяском, камянёў і інш.), якая ствараецца ўпоперак вуліц, дарог, каля мастоў і інш. для абароны ад наступлення праціўніка. Вядома са стараж.часоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭХКА́Н, дыхкан (перс.),
у раннім сярэдневякоўі ў Іране і Сярэдняй Азіі абшчынныя вярхі, сярэднія і буйныя землеўладальнікі. Тэрмін вядомы з часоўСасанідаў. Пасля 13 ст. яго ўжывалі пераважна ў значэнні «селянін, земляроб».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАС,
напітак з заквашанага жытняга цеста ці хлеба з соладам, з сухароў. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Пашыраны ў краінах Усх. Еўропы. На Беларусі робяць таксама з садавіны, ягад, бярозавага і кляновага сокаў (гл.Бярозавік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НЦЫО (Ancio),
кліматычны курорт у Італіі. Каля 55 км на Пд ад Рыма, на беразе Тырэнскага м. Вядомы з часоўСтараж. Рыма. Мяккі міжземнаморскі клімат, шырокі пляж, працяглы перыяд марскіх купанняў. Музей тэрмаў, рэшткі рымскіх пабудоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БАК,
невялікая пасудзіна для піцця; найчасцей цыліндрычнай, радзей збана- ці бочкападобнай формы з выразным донцам, з адной ці дзвюма ручкамі (трапляюцца без ручак), звычайна без накрыўкі. К. выраблялі з гліны, металу, каменнай масы, дрэва, шкла. Вядомы ў розных народаў з часоў старажытнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЕРАМАНА́Х (грэч. hieromonachos),
манах-святар. Свяшчэннаслужыцель сярэдняй (2-й) ступені хрысц.царк. іерархіі, які прыняў манаства. Першапачаткова былі пазбаўлены сану свяшчэнства. З 5 ст. было дапушчана пасвячэнне ў свяшчэннікі манахаў. У Рус.правасл. царкве ўзнікненне іераманаства адносіцца да часоў Феадосія Пячэрскага (11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СКА (франц. casque ад ісп. casco чэрап, шлем),
засцерагальны галаўны ўбор з металу, скуры, пластмас і інш. матэрыялаў. Выкарыстоўваецца ў войску і ваенізаваных фарміраваннях, а таксама ў пажарнай ахове, буд., горных і інш. спецыяльных арг-цыях. З стараж.часоў уваходзіла ў склад засцерагальнага ўзбраення.