блы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.).

Ніткі блытаюцца.

2. Чапляцца за што-н., заблытвацца.

Ногі блытаюцца ў траве.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Траціць яснасць, дакладнасць (пра думкі, словы і пад.).

Думкі пачалі б.

4. Рабіць, гаварыць няясна, недакладна; збівацца.

Б. ў адказе.

5. Пераходзіць з месца на месца; блукаць (разм.).

Б. па хатах.

6. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне (разм.).

Б. з дрэннай кампаніяй.

|| зак. заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1—4 знач.), зблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1, 3, 4 і 6 знач.), пераблы́тацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца (да 1 і 3 знач.) і ублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нададзе́ць ’надакучыць’ (ваўк., лід., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), надодзёць ’надаесці, абрыднуць’ (ТС). Вытворнае ад дадзець ’тс’, што мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах, на падставе якіх рэканструюецца прасл. *dodeti, прыставачны дзеяслоў ад *deti ’дзеяць, рабіць’, таксама ’гаварыць’; звяртае на сябе ўвагу аднолькавае развіццё семантыкі беларускага і паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. додея, макед. додее, серб.-харв. додщати ’надаесці, надакучыць, абрыднуць’, якая развілася на базе першаснага значэння ’дакрануцца, чапляцца’, параўн. тлумачэнне бел. дадзець ’задеть за живое’ (Нас.). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 1974, 5, 48; ЕСУМ, 2, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Право́рны ’рухавы, спрытны’ (ТСБМ), право́ра ’рухавы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.), рус. прово́рный, прово́р ’спрытны чалавек’, укр. прово́рний ’тс’, проворя́ка ’рухавая, спрытная асоба’. Хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы, што канстатуецца і для ўкраінскай (ЕСУМ, 4, 592). Рускае слова звязваюць з балг. прови́рам ’прасоўваць’, літ. varyti ’гнаць’, лат. vert ’бегаць’ (Фасмер, 3, 372). Параўн. віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны чалавек; злачынец, злодзей’ (гл.), увера́ццачапляцца’ (гл.). Варбат рэканструюе прасл. *provorь < *proverti (Супр. чыт., II, 15; Слав. языкозн., XII, 119). Гл. таксама Калашнікоў, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 217–218.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задева́тьI несов.

1. (цепляться — за что) чапля́цца, зачапля́цца; (зацеплять — что) зачапля́ць; (касаться — чего) дакрана́цца (да чаго), кра́таць (што);

2. (трогать — кого, что) чапа́ць, крана́ць;

3. перен. (волновать) хвалява́ць, крана́ць, кра́таць; (сердить) злава́ць, гняві́ць; (оскорблять) абража́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпіна́ць1, незак. тр. да прыпя́ць ’прыхіліць; прымацаваць; зачыніць’ (ТСБМ) < пяць, пну (гл.). Сюды ж прыпіна́нне ’прывязванне’ (Байк. і Некр.), прыпіна́цца ’прыціскацца’ (тамсама). Укр. припи́ночка ’вяроўка, якой прывязваюць жывёлу на пашы’.

Прыпіна́ць2 ’настойваць узяцца за што-небудзь’; ’папракаць, упікаць, рабіць вымовы’ (Нас., Байк. і Некр.; шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж назоўнікі прыпіна́нне ’выгаворванне, упіканне’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпі́нкі ’папрокі’ (Нас.). Рус. кур. припина́ть ’прыгнятаць, уціскаць’, укр. припина́тисячапляцца з чым-небудзь да кагосьці’. Пераноснае значэнне дзеяслова прыпінаць1 (гл. папярэдняе слова); несумненна, паўплывала і семантыка дзеяслова ўпікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

привя́зываться

1. (привязывать себя, прикрепляться) прывя́звацца;

2. перен. (чувствовать привязанность) адчува́ць (пачува́ць, мець) прыхі́льнасць (сімпа́тыю, лю́басць, любо́ў, замілава́нне, адда́насць); (любить) любі́ць; (привыкать) прывыка́ць;

3. перен. (придираться, приставать) чапля́цца, прывя́звацца, прыдзіра́цца;

4. страд. прывя́звацца; см. привя́зывать 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учэ́пісты, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго‑, што‑н. Учэпістыя кіпцюры. □ На вяршынях дрэў і кустах павісла ўчэпістае павуцінне. Даніленка. У жылістых, учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла. Васілёнак.

2. перан. Які хутка падмячае, добра запамінае што‑н. (пра погляд, памяць, розум і пад.). [Камандзір] акінуў Якімку кароткім учэпістым позіркам і спытаў: — У атрад, значыць, прыйшоў? Ваяваць? Курто. Палкоўнік нахіліўся над картай і паўтарыў усё, што расказаў Мікола. Памяць у чалавека была на дзіва ўчэпістая — нічога не прапусціў. Новікаў.

3. перан. Які ўмее прыстасавацца да чаго‑н. і выкарыстаць для сябе; які настойліва дабіваецца сваёй мэты. Фёдар адразу развінуў бурную дзейнасць. Ён паказаў сябе чалавекам напорыстым і ўчэпістым. Кірэенка. [Фрунзе:] — Яна [Насця] ўчэпістая... верхаводзіць у гімназіі... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уссе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. уссеў, ‑села; заг. уссядзь; зак.

Разм.

1. Наваліцца ўсім сваім цяжарам. Урэшце Кастусь заламаў Віцю рукі і ўссеў яму на спіну. Марціновіч.

2. Сесці куды‑н., на што‑н. у вялікай колькасці. Яны беглі падскокваючы. Зазяваешся — мурашкі адразу ўссядуць на ногі і пачнуць шчыпаць. Ваданосаў.

3. З лютасцю напасці. Вось тут на мяне і ўссела зграя раз’юшаных вясковых сабак і давай калашмаціць. Сяргейчык.

4. перан. Неўзлюбіўшы каго‑н. або раззлаваўшыся на каго‑н., папракаць, чапляцца да каго‑н. [Зорын:] — Вы будзеце ў мяне рабіць, як міленькі!.. Я вас прымушу!.. Гэта ж трэба, першакласны слесар, на кране адседжваецца... Ганьба!.. — Дарэмна вы на яго ўсселі, — спагадліва гаварыў Мюлер. — Стары чалавек... Гурскі.

•••

Уссесці па карак (шыю) каму — тое, што і сесці на карак (шыю) каму (гл. сесці).

Чорт уссеў на каго гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мкаць ’кранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́цца ’праціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. mukt ’вызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũkti ’цягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́цца, ую́ся, уе́шся, уе́цца; уёмся, уяце́ся, ую́цца і вію́ся, віе́шся, віе́цца; віёмся, віяце́ся, вію́цца; пр. ві́ўся, віла́ся, віло́ся; заг. ві́ся; незак.

1. Абвівацца вакол чаго‑н. Віецца фасоля з павіслымі стручкамі-лапаткамі. Гарэцкі. // Завівацца (пра валасы). У кожнага над левым вухам віўся чуб «па-казацку». Чорны.

2. Рабіць звілістыя рухі целам. Вуж уецца каля ног. // Мець звілісты напрамак. Плямістай жоўта-зялёнай змейкай уецца чыгунка сярод лясных гушчароў. Шынклер. Як ручай дарога ўецца. Зарыцкі. // перан. Круціцца, увівацца каля каго‑н. з якой‑н. мэтай. Віцца каля дзяўчыны.

3. Лётаючы, кружыцца. Каля твару назольна віліся камары. Мележ.

4. Уздымацца лёгкім струменьчыкам. З коміна віўся дымок. Якімовіч.

5. Развявацца (пра флаг, сцяг і пад.). Шум і гоман у сталіцы, Сцяг ля сцяга ўецца. Купала.

6. Зал. да віць.

•••

Віцца вужакай — падлізвацца, падлашчвацца да каго‑н.

Віцца роем — кружыцца, круціцца, чапляцца адно за другое (пра думкі).

Віцца ўюном — выкручвацца, хітрыць, падхалімнічаць.

У трубы віцца — вельмі добра расці (пра расліны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)