потрясе́ние ср. узрушэ́нне, -ння ср.; (волнение) хвалява́нне, -ння ср.; (катастрофа) катастро́фа, -фы ж.;
не́рвное потрясе́ние нерво́вае ўзрушэ́нне;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць у хваляванні (у 1 знач.).
Мора хвалюецца.
2. перан. Перажываць хваляванне (у 2 знач.), знаходзіцца ў трывожным стане.
Х. перад экзаменамі.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Выказваць пратэст супраць чаго-н., масавую незадаволенасць чым-н.
Натоўп хваляваўся.
|| зак. усхвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ту́жа ‘туга, сум, журба’ (лід., Арх. Федар.), н.-луж. tuža ‘тс’, в.-луж. tuža ‘сум’, ‘непрыемнасць, трывога, хваляванне’. Паўночнаславянскае рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы прасл. *tǫg‑ і суф. *‑ja (як лу́жа, сажа і інш.), параўн. туга (гл.), або незалежныя дэрываты ад тужы́ць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
беспоря́дки мн., (волнения) беспара́дкі, -каў, ед. беспара́дак, -дку м., хвалява́нні, -нняў, ед. хвалява́нне, -ння ср.; (бунт) бунт, род. бу́нту м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паме́ншыцца, ‑шыцца; зак.
Стаць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Злыя вочы.. [Бары] паменшыліся, пачырванелі, павекі прыпухлі. Дуброўскі. Паменшыўся лік шаўцоў і краўцоў у мястэчку. Лынькоў. // Стаць меншым па ступені праяўлення; аслабець. Хваляванне паменшылася. □ Кашаль .. [дзяўчынкі] паменшыўся, а неўзабаве і зусім сціх. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабізна́, ‑ы, ж.
1. Уласцівасць рабога. Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго. Караткевіч.
2. Лёгкае хваляванне воднай паверхні. Ад лёгкага ветрыку на возеры прабягае дрыготкая рабізна. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трымце́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. трымцець. Трымценне бубна. □ Расплюшчыла [Ніна] павекі — прывід знік, засталося толькі шчымлівае трымценне пад сэрцам. Б. Стральцоў. Трымценне напала па Ігнася, і зрабілася холадна. Мурашка. Дробнае трымценне пальцаў выдавала хваляванне старога паляўнічага. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхвалява́насць, ‑і, ж.
Стан усхваляванага (у 2 знач.); хваляванне. У гэтым голасе было многа шчырасці, у ім была нейкая маладая ўсхваляванасць, што заўсёды падабалася гледачам і прыводзіла іх у захапленне. Шчарбатаў. На новае месца заўсёды пераязджаеш з пачуццём нейкай своеасаблівай усхваляванасці. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тро́пат ‘конская рысь з падскокваннем’ (ТСБМ), троп, тро́пат ‘трапятанне, хваляванне’ (Некр. і Байк., Ласт.). Параўн. укр. тро́піт ‘грукат, тупат, рысь’, серб. тро̏пот ‘шум, трэск, грукат’, балг. тро́пот ‘тупат’, макед. тропот ‘грукат, стук’. Відаць, самастойнае суфіксальнае ўтварэнне ў асобных славянскіх мовах са значэннем інтэнсіўнасці дзеяння ад дзеяслова тропаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ламані́на ’цяжкая праца для галавы, галаваломка’, ’хваляванне пры рамонце чаго-небудзь ломкага’, ’тупыя, працяглыя болі ў касцях і мышцах’, ’недамаганне, боль па ўсім целе’, пераноснае — ’ломка старога’, ’беспарадак, неспакой, выкліканыя нечаканай пераменай’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Польск. łamanina ’ламанне’, ’паламаныя рэчы’, старое — ’барацьба’. Бел.-польск. ізалекса. Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне. Да лама́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)