трымценне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. трымцець. Трымценне бубна. ▪ Расплюшчыла [Ніна] павекі — прывід знік, засталося толькі шчымлівае трымценне пад сэрцам. Б. Стральцоў. Трымценне напала па Ігнася, і зрабілася холадна. Мурашка. Дробнае трымценне пальцаў выдавала хваляванне старога паляўнічага. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)