◎ Прычабе́ніцца (прычэбеніцца) ’прычапіцца, прыстаць’ (ТС). Фармальна каранёвая частка суадносіцца з чэбень ’каркас галаўнога ўбору’, вытворнага ад набіць ’сціскаць’ (ТС). Сумнеўная сувязь з рус. арханг. чабанить, чебанить ’прыставаць да берага’, алан. ’хутка рухацца, бегчы’, якія Трубачоў у Фасмера (4, 308) параўноўвае з рус. табанить (гл. табаніць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Таўмы́га, тоўму́га ’бязрогая карова’, ’неахайны чалавек’ (ТС). Аналагічнае да ўкр. товпи́га ’тоўстая асоба’, рус. толпы́га (гл. таўпека), назоўнік з суф. ‑ыг‑а (з дыялектнай зменай ы > у) ад незахаванага дзеяслова, што ўзыходзіць да *tъlmiti ’сціскаць, душыць’. Да семантыкі параўн. таўка́ч ’бязрогая карова’ (ельск., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сціска́цца несов.
1. сжима́ться, сти́скиваться;
2. (тесно сдвигаться) тесни́ться;
3. перен. (о сердце, груди и т.п.) сжима́ться;
1-3 см. сці́снуцца;
4. страд. сжима́ться; сда́вливаться; сти́скиваться; см. сціска́ць 1, 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сціснуцца.
2. Разм. Адчуваць няёмкасць, сарамлівасць. Пятрусь баяўся і таго, каб Рыгор не пачаў саромецца. .. Чаго іншага, а пачне сціскацца, адказвацца ад патрат на яго. Гартны. // (з адмоўем «не»). Абл. Дзейнічаць бесцырымонна ў адносінах да каго‑н. Цяпер яна [маладзіца] смяецца і не сціскаецца ў розных мянушках па .. адрасу [Лабановіча]. Колас.
3. Разм. Ціснуцца; скупіцца. Чалавек ён [Стась Ломаць] быў хітры, усё прыбядняўся, сціскаўся, і не любілі яго ў Наносах. Чарнышэвіч.
4. Зал. да сціскаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціснуць, сціскаць, націскаць, паціскаць, прыціскаць, гнесці, шчаміць, навальвацца, напіраць (разм.); рэзаць, прасаваць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
куса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Хапаць, раніць зубамі. Сабака дужа злосны, усіх кусае. // Сціскаць, шчыпаць дзюбай (пра птушак). Гусак кусае. // Раніць джалам, хабатком (пра насякомых). Пчолы кусаюць. Мурашкі кусаюць. // Захопліваць, сціскаць зубамі, пакусваць (пры хваляванні і пад.). Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка і кусала рог хусткі. Шамякін. Марцін сядзеў на драбінках калёс, звесіўшы ногі, і нецярпліва кусаў пахучую завялую травінку, выцягнутую з сена. Мележ. // перан. Крыўдзіць, дапякаць чым‑н. І свой жа брат цябе кусае, Бо кожны выслужыцца хоча. Колас.
2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць невялікімі кускамі ад чаго‑н. Лукаш апетытна еў з чыгуна бульбяную кашу, кусаў хлеб і запіваў з вялікага белага кубка малаком. Ермаловіч. // Разм. Есці. [Скіба:] Ад учарашняга абеду не кусаў нічога. Крапіва. // Разгрызаць, раскусваць што‑н. цвёрдае. Кусаць арэхі. // Адразаць кавалачкамі. Кусаць дрот.
3. Разм. Моцна раздражняць скуру, пячы (пра крапіву і некаторыя іншыя расліны, а таксама пра вецер, мароз і пад.). У школу ідзе Майка, а мароз такі кусачы, кусае і падганяе. Лынькоў.
•••
Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым‑н. упушчаным, непапраўным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
щеми́ть несов.
1. (сжимать) шчамі́ць;
2. перен. сціска́ць;
э́та пе́сня щеми́т се́рдце гэ́та пе́сня сціска́е сэ́рца;
3. безл. шчыме́ць; (болеть) бале́ць; (ныть) ныць;
щеми́т грудь шчымі́ць у грудзя́х, гру́дзі ны́юць (баля́ць);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівы ’ашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слы ’сціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівы ’ашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівы ’сарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зажима́ть несов.
1. (сдавливать) заціска́ць, сціска́ць; (защемлять) зашчэ́мліваць;
2. (закрывать) зату́льваць, затыка́ць;
зажима́ть нос зату́льваць нос;
зажима́ть у́ши затыка́ць ву́шы;
зажима́ть рот перен. затыка́ць рот;
3. перен. заціска́ць;
зажима́ть кри́тику заціска́ць кры́тыку;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Блі́зкі. Рус. бли́зкий, укр. бли́зьки́й, польск. bliski, чэш. blízký, ст.-слав. близъкъ, балг. бли́зък, серб.-харв. бли̏зак і г. д. Праслав. blizъkъ ’тс’. Слав. аснова bliz‑ лічыцца роднаснай лат. blaîzît ’давіць, сціскаць, жаць’, лац. flīgere ’біць’ і г. д. Як семантычныя паралелі параўн. грэч. ἄγχι ’блізка’ (ἄγχω ’завязваю’), франц. près, італ. presso ’блізка, ля’ (лац. pressus сціснуты’). Бернекер, 61; Слаўскі, 1, 34; Праабражэнскі, 1, 29–30; Фасмер, 1, 174. Неверагодна Махэк₂, 57 (да грэч. πλησίος, πλᾱτίος ’блізкі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)