упра́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ў; -а́ўлены; зак.

1. што. Уставіць на сваё месца (вывіхнутае).

У. сустаў.

2. перан., каго-што. Аддаць, прадаць; загубіць, знішчыць.

У. многа лесу.

У. каня.

3. каго-што. Даць увязнуць (разм.).

У. воз у гразь.

4. што і чаго. Даглядзець, усё зрабіць (па гаспадарцы; разм.).

Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш (прыказка).

|| незак. упраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. упра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 3 знач.) і упраўля́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: каленасустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагі́б (пэрэгі́б) ’сустаў’ (брагін., петрык., Шатал.). Дакладным адпаведнікам з’яўляецца серб.-харв. прѐгибак ’тс’. Прасл. *per‑gybъ (рус. переги́б, польск. przegib, чэш. přehyb, славен. pregíb, серб.-харв. пре́гиб ’згіб, згінанне, перагіб, перагінанне’, месца, дзе нешта перагнутае’, славац. prehyb ’прагін’) < прасл. *per‑gъ(b)‑nǫti, шматраз. *gybati > гнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукале́нка ’вузел у сцябле саломы’ (Касп.), сукале́нкі ’суставы пальцаў’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), сукале́нца ’вузел кушчэння’ (Нас., Юрч. Вытв.), сукале́нцы ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’калены сцябла’, ’нарасці на ніжняй частцы нагі ў пеўня’ (Нар. сл.), сукале́нца ’перагіб, сустаў’ (Бяльк.), сукале́нца, сукале́нны ’які мае шмат парасткаў, сучкоў’ (Нас.). Да калена (Борысь, Prefiks., 134), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).

Безыменны палец.

2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).

Поршневы п.

Праз пальцы глядзець на каго-што (разм., неадабр.) — свядома не заўважаць каго-, што-н.; абыякава ставіцца да каго-, чаго-н.

Ведаць як свае пяць пальцаў каго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.

Пальцам паказваць на каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.

|| памянш. па́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. па́льцавы, -ая, -ае.

П. сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Махла́к1 ’тазасцегнавы сустаў’ (даўг., Сл. ПЗБ). З масла́к < масол, маслы́ (гл.). Незвычайнасць пераходу с > х.

Махла́к2 ’стары грыб’ (докш., Янк. Мат.). З масля́к (гл.) пры ад’ідэацыі вахла́к ’неахайны чалавек’.

Махла́к3 ’ашуканец’ (брасл., Сл. ПЗБ). З рус. маклак ’перакупшчык, маклер, хлус’, якое з новав.-ням. ці н.-ням. Makler ’маклер’ або з гал. makelaar ’спекулянт’ (Бернекер, 2, 9; Фасмер, 2, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Патрывожыць, патурбаваць каго‑н. Каб не стрывожыць .. [немца],.. [жанчына] ціхом адышлася, пасля пабегла. Чорны.

2. перан. Парушыць, перапыніць звычайны ход чаго‑н. Калі ж напад стрывожыць Жыццё маёй краіны — Ад ярых куль варожых Я марна не загіну. Глебка. // Парушыць спакой. Не стрывожыць цішы ліха. Гора сэрца не пратне. Жылка. / у паэт. ужыв. Калі сівым святлом стрывожыць крышталь-рубін, то ўспыхне ў ім прамень, які адразу можа граніт ператварыць у дым. Русецкі.

3. Разм. Зрушыць з месца. Стрывожыць сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клуб1 ’культурна-асветная ўстанова’ (ТСБМ). Праз рус. клуб з англ. club (Шанскі, 2, 8, 165).

Клуб2 ’лятучая шарападобная маса пылу, дыму, пары, клубок’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Дуж-Душ., КЭС, лаг.). Укр. клуб, рус. клуб ’тс’, балг. кълбо, серб.-харв. клу̏пко, славен. klóbko ’тс’, польск. kłąb, чэш. kloub, славац. klbo, н.-луж. klub ’тс’. Прасл. klǫbъ параўноўваецца з лац. glomus, globus, на аснове якіх можна рэканструяваць *klombos як крыніцу праславянскай лексемы. Параўн. Трубачоў, Ремесл. терм., 108–109; Пізані, Paideia, 24, 3–6, 212; Мартынаў, Изоглоссы, 11. Апошні — прыхільнік італійскага паходжання прасл. klǫbъ, хаця абсалютныя сінонімы з балтыйскімі адпаведнікамі ў славянскіх мовах не выяўлены. Трэба ўзяць пад увагу тое, што нельга ў даным выпадку гаварыць аб генетычнай тоеснасці, паколькі італійскія і славянскія мовы не мелі агульнай прамовы. А калі ўлічыць, што славянскія пранікненні ў італійскую прамову адсутнічаюць, мы вымушаны дапусціць італійскую крыніцу для прасл. klǫbъ.

Клуб3 ’косці таза, тазавыя косці, якія выступаюць ніжэй пояса’ (Шат., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш., Клім., Мат. АС, Дразд., З нар. сл., КЭС, лаг.). Укр. клуб ’сцягно’, польск. kłąb, чэш. kloubсустаў’, славац. klbсустаў, сцягно’, н.-луж. klub ’сцягно’, в.-луж. kluba ’тс’, палаб. klob ’тс’. Геаграфія klǫbъ у гэтым значэнні сведчыць аб агульнапаўночнаславянскай інавацыі. Генетычна klǫbъ ’сцягно’ звязана з klǫbъ ’клубок’ (гл. клуб2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляшчоткі ’абцугі’ (Сцяшк.), ’ціскі для выціскання воску, сыру’ (Сержп. Борт., Сл. ПЗБ), ’раздвоеная з аднаго канца дошчачка для заціску чаго-небудзь’, ’лубкі, у якія забінтоўваецца вывіхнуты сустаў, увязваецца зламаная канечнасць’ (КЭС, лаг.; ТСБМ, Сл. ПЗБ). Укр. леще́ти, ле́щата, рус. ле́щедь, лещадь, польск. leszczotka, leszczoty, чэш. lešta. Да прасл. паўн. lešč‑etь (lešč‑et‑ъka), leščeta, якія з lešciti/leskati ’расшчапляць, удараць, ляпаць’. Яны адносяцца да этымалагічнага гнязда з коранем lešč‑/lest‑ > ляшча́ць (гл.) (Слаўскі, 4, 174–176; Фасмер, 2, 491; Куркіна, Этимология–74, 47–51). Брукнер (KZ, 46, 210–211) прымае версію з адпаўшым пачатковым гукам (параўн. бел. кляшчоткі ’ляшчоткі’, польск. oklascki, okleszczyny ’планкі для звязвання паламанай канечнасці’ і інш.). Бернекер (1, 702) адносіць лексему да лёскать ’ляпаць, шчоўкаць, грукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́лка1 ‘невялікая страла’, ‘указальнік (у тым ліку ў гадзінніку)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; Стан.), ‘вага ў студні з жураўлём’ (мазыр., ДАБМ, камент., 809), ‘пяро цыбулі, якое дае насенне’ (бых., Янк.; маладз., Гіл.; Барад., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Шатал.), ‘адростак пяра пасля лінькі птушак’ (бярэз., Сл. ПЗБ; мін., Шатал.), ‘тыльны надкапытны сустаў у жывёл, косць гэтага сустава’ (Сл. ПЗБ), ‘прамежак у капытах жывёлы’ (Сл. ПЗБ), ‘ніз капыта ў каня’ (ТС), ‘лядзяш’ (хойн., Шатал.; калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; хойн., Шатал.), стрылкы́ ‘насенне сланечніка’ (Сл. Брэс.). Памяншальнае ад страла1 (гл.), намінацыі на аснове знешняга падабенства.

Стрэ́лка2 ‘страказа’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Нік. Очерки; рас., Шатал.; в.-дзв., смарг., паст., даўг., Сл. ПЗБ; ЛА, 1, Стан.), стрэ́лашніца ‘тс’ (Жд. 1). Да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)