◎ Ну́дкі: нудная каша ’несалоджаная каша’ (Вешт.). Відаць, ад пуд ’моташнасць’ (гл.), параўн. укр. нудкий ’сумны; прыкры; моташны’ (< *nud‑ъkъ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
жало́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жалобы. Жалобны марш. Жалобны мітынг..
2. Сумны, тужлівы. Кракталі жабы. Было нешта смутнае і жалобнае ў гэтай простай і аднатоннай іх песні. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Пасу́мна ’трохі небяспечна, сумніцельна’ (Нас.). Да сумны (гл.). Прэфікс па‑ абазначае невялікую меру якасці (аб гэтым гл. ESSJ SG, 1, 187).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
няра́дасны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены радасці, весялосці; сумны, журботны. У грудзях стала млосна ад нярадасных дум. Машара. // Які выклікае, прыносіць смутак, журбу. Ліда прынесла нярадасную вестку: ахову лагера, дзе знаходзіўся Мікола, узмацнілі. Федасеенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
марко́тны, ‑ая, ‑ае.
Сумны, тужлівы; журботны. Злы на ўсіх і на самога сябе .., Васіль увесь тыдзень працягаўся .. нудны і маркотны. Гартны. Ужо нават чуваць быў за ўсплёскамі вёслаў маркотны шум падсочаных .. соснаў. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Насы́паваты ’пахмурны, сумны’ (навагр., З нар. сл.). Гл. насупа, да фанетыкі параўн. сыпоня ’супонь’ (Сл. ПЗБ), сыбб‑ та’ ’субота’ (Мат. Маг.) і інш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
по́сны, -ая, -ае.
1. гл. пост².
2. Без мяса і малака, не скаромны.
Посная вячэра.
3. Не тлусты.
Посная свініна.
4. перан. Хмуры, сумны (пра выраз твару, усмешку і пад.; разм., жарт.).
5. перан. Пра від, знешні выгляд: прытворна сціплы, ханжаскі (разм., жарт.).
Твар п., як на маленні.
|| наз. по́снасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
ту́ндра, ‑ы. ж.
Паўднёвая зона арктычнага пояса зямнога шара, якая характарызуецца суровым кліматам, бязлессем, вечнай мерзлатой, беднай расліннасцю. Ілюмінатар адкрываў даволі сумны пейзаж: бясконцую бель тундры, на якой дзе-нідзе кусціліся карлікавыя бярозкі. «Маладосць».
[Ад фін. tunturi — бязлесая плоская вяршыня.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сумо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сумны. Над вухам камарык гуў тонка Напевам сумотным адным. Колас. Колькі халодных зім змянілася вясёлай вясной і колькі раз гарачае лета саступала з дарогі панурай сумотнай восені. Васілевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ну́дны ’надаедлівы; нецікавы; бедны’ (Нас.), ’сумны; які наганяе нуду’ (Сл. ПЗБ), ’які выклікае моташнасць, ад якога цягне на ваніты’ (ТС), ’нясмачны, брыдкі’ (Ян.). Ад нуд, нуда́ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)