Рага́ціна, рагацю́лька ’неабцярэблены сук’, ’сукаватая палка’, ’расахатае дрэва’ (Сл. ПЗБ), ’развіліна, разгаціна’ (зэльв., Нар. словатв.), ’паляўнічая зброя’ (ТСБМ). Утворана ад рог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Шумна скакаць, падскокваць. Спутаныя.. коні цяжка гопалі па аўсе, на хаду хапаючы замашныя мяцёлкі. Васілевіч.

2. З шумам падаць, удараючыся аб што‑н. Сам сабою абломваўся [струхнелы] сук і гопаў у мяккую траву. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́рна ’А‑падобная прылада, сажань’ (Сцяшк. Сл.), ’тоўсты сук’, ’раздвоены корань у караняплодах’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kirna ’корань дрэва’ (там жа, 405).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́ла, ‑а, н.

Адгаліненне ствала дрэва; тоўсты сук. Дрэвы раслі на прыволлі: яны былі высокія, мажныя ў абхваце, з разгалістымі раламі. С. Александровіч. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа, у ралах якой была прымайстравана старая барака. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кучу́р ’цурбан, кругляк дроў’ (Сл. паўн.-зах.). Да *качур. Параўн. покат (гл.) ’тоўсты сук’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса -ур/‑юр: *качур < *кок-j-urь (Сцяцко, Афікс. наз., 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́жык ’сучок’ (Жыв. сл.). Слова, мабыць, балтыйскага паходжання. Калі ўлічыць, што разглядаемая форма дэмінутыў, адпаведная лексема без памяншальнага суфікса мела б выгляд *кіжсук’. Параўн. літ. keža, tъ/ža ’дубіна, друк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пада́лей, прысл.

Разм. Значна далей; не блізка. Людзі моўчкі разышліся па хатах, падалей ад таго месца, дзе глуха парыпваў пад шалёным ветрам апалены дубовы сук. Лынькоў. — Прынясі сухога баласту, — сказаў Скаварада. — Набяры дзе падалей. Навуменка.

•••

Падалей ад граху (бяды) — тое, што і далей ад граху (бяды) (гл. далей).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́шальнік1 ’той, хто вешае людзей’ (КТС). Новае ўтварэнне ад дзеяслова веша‑ць і суф. ‑льнік.

Ве́шальнік2 ’вісельнік’ (лун., Шатал.), укр. ві́шальник ’тс’ утворана ад дзеяслова веша‑цца і суф. ‑льнік. Гл. вісельнік.

*Ве́шальнік3, вjе̂шалныксук, на які вешаюць вулей’ (Анох., 323) паходзіць, відавочна, ад вешальна (< ве́шаць < věšati), якое абазначала прыладу дзеяння (параўн. бел. дзяржальна, прасл. krosno); пад уплывам слова сук лексема вешална змяніла суф. ніякага роду на мужчынскі ‑(н)‑ік; адсутнасць мяккасці ‑л‑ у лексеме вjе̂шалнык з’яўляецца характэрнай для паўднёвых бел. гаворак; параўн. чапʼи́лна ’цапільна’, бычʼе́лно ’біч цэпа’ (ДАБМ, 828).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́сечы сов.

1. в разн. знач. вы́рубить;

в. гай — вы́рубить ро́щу;

в. сук з бервяна́ — вы́рубить сук из бревна́;

2. (из камня или на камне) вы́резать, вы́сечь;

в. з марму́ру ста́тую — вы́сечь из мра́мора ста́тую;

в. на́дпіс на ка́мені — вы́резать (вы́сечь) на́дпись на ка́мне;

3. (искру) вы́сечь;

в. і́скру — вы́сечь и́скру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблама́ць сов.

1. (отломать кругом) облома́ть;

а. галі́ны на дрэ́ве — облома́ть ве́тки на де́реве;

2. (сломать) обломи́ть;

а. сук — обломи́ть сук;

3. перен., разг. (заставить привыкнуть или приучить работать) облома́ть;

конь малады́: кло́пату было́ з ім, паку́ль ~ма́лі — ло́шадь молода́я: пришло́сь повози́ться с ней, пока́ облома́ли;

а. ро́гі — облома́ть рога́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)