акадэмі́зм, -у, м. (кніжн.).
1. Кірунак у выяўленчым мастацтве 17—19 стст., які прытрымліваецца ўсталяваных канонаў мастацтва антычнасці і эпохі Адраджэння.
2. Чыста тэарэтычны кірунак у навуковых і вучэбных занятках, адарванасць іх ад практыкі, ад актуальных задач сучаснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гайдама́к, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Украінскі казак 17 і 18 стст., удзельнік народна-вызваленчай барацьбы супраць польскіх памешчыкаў.
2. Салдат нацыяналістычных атрадаў у час грамадзянскай вайны ва Украіне ў 1918—1920 гг.
|| прым. гайдама́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
меркантылі́зм, -у, м.
1. Эканамічная тэорыя і палітыка гандлёвай буржуазіі Еўропы 16—18 стст., накіраваная на стымуляванне экспарту для перавышэння яго над імпартам з мэтай прыцягнення грошай у краіну.
2. перан. Дробязная ашчаднасць, гандлярства (кніжн.).
|| прым. меркантылісты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хаза́ры, -аў, адз. хаза́р, -а, м.
Цюркамоўны вандроўны народ, які ўтварыў у 7—10 стст. дзяржаву з тэрыторыяй ад ніжняй Волгі да Каўказа і Паўночнага Прычарнамор’я.
|| ж. хаза́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. хаза́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жэма́йты, нескл., н.
Старажытнае літоўскае племя, якое ў 13–15 стст. жыло ў заходняй частцы Літвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́тман, ‑а, м.
Гіст. Член органа гарадскога ўпраўлення (магістрата, ратушы) у Расіі ў 18–19 стст.
[Ням. Ratmann.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табулату́ра, ‑ы, ж.
Літарная і лічбавая сістэмы запісу музыкі ў еўрапейскіх краінах у 15–17 стст.
[Ад лац. tabula — дошка, табліца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фланкёр, ‑а, м.
Уст. Дазорцы ў саставе бакавой або галаўной аховы ў кавалерыі 18–19 стст.
[Ад фр. flanqueur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
янсені́зм, ‑у, м.
Гіст. Рэлігійная рэфармісцкая плынь у каталіцкай царкве 17–18 стст., блізкая да кальвінізму.
[Ад імя яго заснавальніка галандскага багаслова К. Янсенія.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інквізі́цыя, -і, ж.
1. У 13-19 стст.: следчы і карны орган каталіцкай царквы, які дзейнічаў крайне жорсткімі метадамі ў барацьбе з ерэтыкамі.
Іспанская і.
2. перан. Мучэнне, катаванне.
Гэта не жыццё, а і.
|| прым. інквізіцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)