курко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.
Разм. Курковая паляўнічая стрэльба. Я пакруціў у руках адну, потым другую стрэльбу. Нічога не скажаш. Двухстволкі. Праўда, куркоўкі. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Драбаві́к ’паляўнічая стрэльба’ (БРС). Запазычанне з рус. дробови́к ’тс’ (да дробь ’шрот’; аб гэтым слове гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 193).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рушні́ца ’стрэльба’ (Гарэц., Мат. Гом., ТС), ’вінтоўка, ружжо’ (Сл. Брэс.). Запазычана праз польск. rusznica ’тс’ з чэшскай, дзе значыла ’ручная агнястрэльная зброя’ (Брукнер, 469).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ружьё ср. стрэ́льба, -бы ж., ружжо́, -жжа́ ср.;
противота́нковое ружьё супрацьта́нкавае ружжо́;
охо́тничье ружьё паляўні́чая стрэ́льба;
двухство́льное ружьё дубальто́ўка;
◊
в ружьё стать воен. у ружжо́ стаць;
быть под ружьём быць пад ружжо́м;
в ружьё! воен. у ружжо́!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пабу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Бухаць некаторы час. Пабухаць малатком. □ — Махнём заўтра да мяне ў Грамы, прафесары! — гукае Мікола. .. У гаспадара майго стрэльба.. Пабухаем у лесе, бярозавіку пап’ём. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубальто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Разм. Паляўнічая стрэльба з двума стваламі; двухстволка. Дзядзька Максім пачапіў на плячо добрую тульскую дубальтоўку, а мне пазычыў старэнькую аднаствольную стрэльбу. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
благе́нькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Памянш.-зніж. да благі (у 1, 4 знач.). У бацькі была добрая паляўнічая стрэльба, а ў дзядзькі Антося зусім благенькая. Лужанін. Пасля хваробы Ніна яшчэ ўсё бледная, благенькая. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бярда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870–1891 гг. Гучным рэхам аддаюцца ў пушчы залпы з дубальтовак, бярданак, вінтовак. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пістаноўка ’пістоннае ружжо’ (ТСБМ, Мядзв., Касп.). Ад пістонавы < пістон (гл.). Аналагічна польск. pistonówka ’тс’. Сюды ж асіп. пістановажка ’стрэльба, якую зараджалі пістонамі’ (Сл. ПЗБ), хаця няяснай застаецца другая частка слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыстрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Пробная стрэльба для вызначэння адлегласці да цэлі і ўстанаўлення правільнага прыцэлу. Вядзе прыстрэлку рубяжоў Паблізу нас гармата. Калачынскі.
2. Выверка агнястрэльнай зброі, выпрабаванне яе стральбой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)