садо́м, ‑у, м.

Бязладдзе, сумятня, гоман, крык. Яўхім пачаў біць вокны, посуду, гаршкі, перавярнуў начоўкі з рошчынай і рабіў страшны садом у хаце. Бядуля.

•••

Садом і гамора — тое, што і садом (ад назваў двух гарадоў старажытнай Палесяіны, якія, паводле біблейскай легенды, былі пакараны богам за грахі жыхароў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́шны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Ціхі, прыціхлы. Невядома, хто першы з грынёўцаў прыляпіўся ў гэтым сцішным кутку, на беразе рачулкі. Пташнікаў. Калыхалася зара Над палямі сцішнымі. Гаўрусёў.

2. Жудасны, страшны. Усю ноч, ад рэчкі і па Нёман, Ушыр, удоўж нясецца гоман Няўцямны, сцішны і таемны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясцерпны, нязносны, невыносны, нястрымны, нестрывалы; страшны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус. несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус. судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распатла́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Раскудлачаны, растрапаны. Мокрая, з жоўтым лісцем у распатланых валасах і на боціках, .. [Паранька] бегла насустрач, трымаючы перад сабой загорнутае крысо ватоўкі. Ракітны. У дзверы кабінета віхурай уварвалася дзяўчо. Невысокае, загарэлае, з трошкі распатланымі валасамі. Сабаленка. // З раскудлачанымі, растрапанымі валасамі. Пачуўся грукат ног па сходах, і ў пакой уварваўся распатланы і страшны Віктар. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небяспечны, страшны, сур'ёзны; круты, напружаны, крытычны, слізкі, коўзкі (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

го́лый в разн. знач. го́лы;

го́лые ци́фры го́лыя лі́чбы;

брать го́лыми рука́ми браць го́лымі рука́мі;

гол как соко́л гол як сако́л;

го́лому разбо́й не стра́шен го́ламу разбо́й не стра́шны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыве́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не праяўляе гасціннасць сардэчнасці. Непрыветлівы гаспадар. // Які выражае няветлівасць. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, і ён адчуваў сябе вінаватым. Шамякін.

2. Хмурны, пануры (аб з’явах прыроды і прадметах). Шэры, непрыветлівы дзень наганяў маркоту. Асіпенка. Усё, што ў .. [Луізы] засталося — гэта горад, Нью-Йорк. У ім яна нарадзілася, яго лічыла сваім, родным. І вось гэты горад ляжаў перад ёю чужы, непрыветлівы, страшны. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́шна,

1. Прысл. да страшны.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё страху, якое зведаў, зазнаў хто‑н. Мне страшна, але іду. Колас. Гвардыян раптам адчуў, што сапраўды яму страшна. Зарэцкі. / з інф. Вось як нялёгка дараваць Табе віну маю старую! І страшна мне сябе спытаць: «А сам сабе я ці дарую?» Гілевіч. Страшна падумаць, што магло б быць, каб эпідэмія разгулялася ў раёне. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скума́ць ‘разумець, дагадвацца’ (Нас.); параўн. польск. skumać ‘вывучаць’, чэш. zkoumati ‘вывучаць, даследаваць’, славен. skumati ‘ціха, няясна выяўляць свае жаданні’, ‘мець падазрэнні на каго-небудзь’, укр. палес. скума́сни ‘нудны, паганы, страшны’ (Лысенка, ССП). З прасл. *sъkumati < ад і.-е. кораня *kou‑m‑ з s‑mobile (гл. Куркіна, Этимология–1971, 61 і наст.; Трубачоў, Труды, 1, 284). Роднасным лічыцца слав. čuti, čujǫ з зыходным і.-е. коранем *keu̯‑/*skeu̯‑ (гл. Махэк₂, 716; Бернекер, 1, 643). Не выключана сувязь з куме́каць ‘цяміць, кеміць, разбірацца, разумець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)