стра́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стра́шны стра́шная стра́шнае стра́шныя
Р. стра́шнага стра́шнай
стра́шнае
стра́шнага стра́шных
Д. стра́шнаму стра́шнай стра́шнаму стра́шным
В. стра́шны (неадуш.)
стра́шнага (адуш.)
стра́шную стра́шнае стра́шныя (неадуш.)
стра́шных (адуш.)
Т. стра́шным стра́шнай
стра́шнаю
стра́шным стра́шнымі
М. стра́шным стра́шнай стра́шным стра́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стра́шны, -ая, -ае.

1. Які выклікае пачуццё страху.

С. звер.

Страшнае здарэнне.

Страшна (прысл.) у лесе перад навальніцай.

У жыцці было і страшнае (наз.).

2. Вельмі вялікі або моцны па ступені праяўлення чаго-н., значны (разм.).

С. холад.

С. выбух скалануў паветра.

3. Які выклікае непрыемныя пачуцці, уражвае сваім трагізмам; цяжкі.

Балючая і страшная вестка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́шны в разн. знач. стра́шный;

с. звер — стра́шный зверь;

с. хо́лад — стра́шный хо́лод;

не такі́ с. чорт, як яго́ малю́юцьпосл. не так стра́шен чёрт, как его́ малю́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стра́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае пачуццё страху. Страшны сон. Страшная гісторыя. □ А калі ўздымаецца бура, асабліва ўвосень, страшным робіцца наша возера. Яно бурліць і бушуе, як кіпень. Чарнышэвіч. / Пра выраз твару, вачэй і пад. Вочы Марты зрабіліся круглыя і страшныя. Бядуля. Я глянуў у вочы рабому .. Твар яго быў страшны, вочы лютыя. Якімовіч. Нібы загіпнатызаваны страшным поглядам Шыбянкова,.. [Цімафей Міронавіч] не мог адарваць ад яго сваіх вачэй. Зарэцкі. / у знач. наз. стра́шнае, ‑ага, м. З кожным крокам зубра ў Юркавых грудзях нешта халадзела. Ён чакаў страшнага. Аляхновіч. // Які выклікае пачуццё страху сваёй небяспечнасцю. Страшная дарога. Страшная хвароба. □ [Юзя:] — Вы [Лямант] страшны, бессардэчны. Вы ж не чалавек! Чорны. Не такі чорт страшны, як яго малююць. З нар. // Адзначаны падзеямі, здарэннямі, якія наганяюць страх (пра час). Вораг пачаў насядаць на Палессе .. Гэта быў час страшны і цяжкі. Чорны. І вось перамянілася жыццё .. Толькі касцёл застаўся, як напамінак аб страшным мінулым. Чарнышэвіч. Страшны час быў тады — адзінота, мужчыны ўсе на «мікалаеўскай» вайне. Брыль. Ах, страшны, страшны быў год гэты. Цётка.

2. Які выклікае непрыемныя пачуцці, уражвае сваім трагізмам; цяжкі. [Пан Мазурскі] быў чалавек-звер, народжаны страшным прыгонніцкім ладам. Якімовіч. Вестку, балючую і страшную, нечакана прынёс Яўхім са слязамі ў вачах. Пестрак. Страшны малюнак уставаў перад вачыма. Мурашка. // Які прыносіць пакуты (пра пачуцці, думкі, перажыванні чалавека). Свідравала мозг гэтая страшная думка, і ў той жа час у галаве борзда, борзда складаўся план дзеяння. Колас. — Немцы... — мільганула страшная думка. І .. [Міколка] не глядзеў на іх, не хацеў глядзець, пакуль не зніклі іх цяжкія крокі. Лынькоў. // Вельмі дрэнны, цяжкі (пра характар і пад.). [Барыс:] — Страшны характар у цябе, Галя. Скрыган. // Худы, змучаны, змораны (пра чалавека). Страшны і худы сядзеў Палікар у сваёй хаце. Чорны. Іван быў страшны: яшчэ больш ссутулены, бледны, у пашарпаным адзенні. Брыль.

3. Разм. Вельмі вялікі або вельмі моцны па сіле, глыбіні, інтэнсіўнасці праяўлення. У муках страшных дачакаўся Машэка першых дзён вясны. Купала. Два страшныя выбухі .. скаланулі паветра. Брыль. [Вялічка] адчуў страшны голад. Ён не разбіраў, што еў, яго зубы гатовы былі скрышыць камень. Чорны. [Лаялі] з усёй яскравасцю зразумеў, што яго ў жыцці напаткала страшнае, непаўторнае гора і што жыццё яго не будзе больш такім простым. Чарнышэвіч. / Пра з’явы прыроды. Страшную людзі цярпелі зіму: Дзіка мяцеліцы вылі. Купала. [Вера:] — Сам заўсёды напрошваўся [Каравай] на спатканні, бегаў да мяне ў самую страшную завіруху. Паслядовіч. / Пра пачуцці, перажыванні, стан. І страшны неспакой, так нявыкананых жаданняў і мэтаў — назаўсёды ляглі на твар [маці] страшнай застыласцю. Чорны. // Грубы. Мужчыны .. лаяліся страшнымі словамі, каб аблягчыць душу. Шамякін.

•••

Страшны суд гл. суд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страшны, грозны, пагрозлівы, жахлівы, жудасны, жудкі, злавесны; страхотны (разм.); жуткі (абл.); пачварны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

стра́шный стра́шны, страшэ́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страхо́ціна

страшны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. страхо́ціна
Р. страхо́ціны
Д. страхо́ціне
В. страхо́ціну
Т. страхо́цінай
страхо́цінаю
М. страхо́ціне

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

устраши́тельный застра́шлівы; (страшный) стра́шны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звяру́га, -і, Му́зе, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Вялікі страшны звер.

2. Тое, што і звер (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́сцішны, -ая, -ае (разм.).

1. Ціхі, спакойны.

В. лес.

2. Страшны, жудасны.

Адной у хаце стала вусцішна (прысл.).

|| наз. ву́сцішнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)