ляскаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак.

Тое, што і ляскатаць. Старшыня ўстае і ляскаціць сваёю лінейкаю. Мурашка. На гасцінцы раз-пораз ляскацелі колы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драчо́нік, ‑а, м.

Тое, што і дранік. Назаўтра раніцай, яшчэ Сцепаніда не ўправілася напячы драчонікаў, як у дзедаву хату зайшоў старшыня калгаса. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суцяша́льнік, ‑а, м.

Той, хто суцяшае. Старшыня апускае вочы і журботна звешвае галаву .. І тады ўжо сам пісар выступае ў ролі суцяшальніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закля́клы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Анямелы, здранцвелы (пра рукі, ногі і пад.). Старшыня прысеў паміж Мікодымам і Параскаю, працягнуў чырвоныя закляклыя рукі да грубкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фліртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., з кім і без дап.

Займацца фліртам. Што падумаў бы старшыня: даследчык прыехаў сюды навукай займацца ці фліртаваць. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Утаіць усё, многае або ўсіх, многіх. [Тодар:] — Старшыня сельсавета гаварыў, што шмат зямлі ды жывёлы ад падатку паўтойвалі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ўшчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да змоўшчыка; такі, як у змоўшчыка. Змоўшчыцкія планы. □ — Маўчы, маладзіца, з гэтай сваёй каравай! — змоўшчыцкім тонам загаварыў старшыня. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; зак.

Пачаць смяяцца. // Азвацца смехам, рассмяяцца. — А, гэта ты, паляўнічы? — засмяяўся старшыня і жартаўліва цапнуў хлопчыка за нос. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Хістацца з боку ў бок у часе руху; віхляцца. Старшыня азірнуўся на панятых і, віхаючыся, пайшоў да брамы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саўнарко́м, ‑а, м.

Гіст. Савет Народных Камісараў. Па стромкіх усходах чалавек сыходзіў з трыбуны. Пніцкі ўспомніў, што толькі што паслухаў яго прамову. Старшыня Саўнаркома. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)