прагрукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак.

Разм. Тое, што і прагрукатаць. І выплыў сам жалобны спеў Над жудасцю пакут. І тры разы прагрукацеў Па мёртваму салют. Броўка. Прагрукацеў міма маняўровы паравоз, цягнучы за сабою цыстэрны. Васілёнак. Вазок прагрукацеў праз усю вуліцу, спыніўся ля крайняй хаты. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Самка голуба.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да жанчыны. Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай, Пра лепшыя дні, пра вясну, Пра наша каханне, галубка, спявай — Пад ціхі твой спеў я засну. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

песнопе́ние ср., уст.

1. церк. песнапе́нне, -ння ср.;

2. перен. (торжественное стихотворение) урачы́сты верш; (пение) спеў, род. спе́ву м.; (гимн) гімн, род. гі́мна м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́вень, пеўня, м.

1. Свойская птушка з чырвоным грэбенем на галаве і шпорамі на нагах; самец курыцы.

2. перан. Разм. Задзірысты чалавек, забіяка.

3. толькі мн. (пе́ўні, ‑яў). Спеў пеўняў як прыкмета пары сутак. Уставаць з пеўнямі. Сядзець пры лямпе да трэціх пеўняў.

•••

Пусціць чырвонага пеўня гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каме́дыя ’разнавіднасць драматычнага твора’ (ТСБМ), ’смешнае відовішча’ (КЭС, лаг.), камэ́дзія ’камедыя, смех’ (Бяльк.), кумэ́дзія ’смешная падзея’ (Бяльк.); каме́дна ’смешна’ (Ян.; браг. Мат. Гом.), камэ́дна ’тс’ (Бяльк.), карэліц. каме́дны ’смешны’ (Ян.), камэдзіць ’гарэзіць, жартаваць’; камадыя́н ’камедыянт’, камадыяніцца ’вычвараць’ (КЭС, лаг.), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. комедия, комедея ’камедыя’ (пач. XVII ст.). Са ст.-польск. komedia, якое з лац. cōmoedia < ст.-грэч. κομῳδία ’тс’ < κῶμος ’гулянка, вясёлая працэсія’ + ᾠδήспеў’ (Бчмыка. Запазыч. 163; Слаўскі, 2, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паго́н 1, ‑у, м.

Дарога, па якой гоняць жывёлу на папас. Туман бялее над балотам, Дзяр[к]ач завёў траскучы спеў, Жукі лятаюць па-над плотам, Жывёла йдзе з пагону ў хлеў... Чарот.

паго́н 2, ‑а, м.

Наплечны знак адрознення. На.. [Сцяпанавых] плячах красаваліся капітанскія пагоны сапёра. Корбан. Сукно гімнасцёрак пацямнела пад рамянямі і пагонамі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агнёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і агнявы. Агнёвае мора пажару. □ Іх [людзей] злучыў спеў гудкоў, Спаяў стук малаткоў. У іх сэрцах агнёвая горнасць. Журба. Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі Хоча слёзы балота выпіць, Шэпча хвалямі ціха гуллівымі Чараўніца — Прыгожая Прыпяць. Чарот. [Раіса] захаплялася.. [Лясніцкім], усміхалася яму такой чароўнай даверлівай усмешкай, ад якой гарэла агнёвай радасцю сэрца. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́канне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цокаць ​1, а таксама гукі гэтага дзеяння. Далятаў спеў салаўя: цоканне, перабор, пошчак. Гурскі. Не чуваць аўтаматораў, .. Звонкіх цокання падкоў. Крапіва.

цо́канне 2, ‑я, н.

Спец. Асаблівасць вымаўлення, якая заключаецца ў адсутнасці адрознення гукаў «ц» і «ч» і супадзенні іх у гуку «ц»; характэрна паўночнарускім гаворкам, часткова беларускім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сула́дны, ‑ая, ‑ае.

1. з чым, чаму. Адпаведны чаму‑н., згодны з кім‑н. Не баіцца цяжкай плыні год, твор, суладны з вечнасці законам. Русецкі. Словы Журавенкі былі суладны Антонавым думкам — ён і сам гаварыў пра тое ж на сходзе. Савіцкі.

2. Аднадушны. — Не... Не было, — пачуўся суладны адказ. Шынклер. З набліжэннем дня збору суладны настрой у класе мацнеў. Шыловіч.

3. Суладжаны, дружны. А ў наваколлі аддаецца суладны, дружны стук калёс. Гаўрусёў. У .. дружнай руплівай працы ішлі напорыстыя пяцігодкі, поўнячы зямлю суладным гулам машын, суладным рухам працавітых рук. Лынькоў. // Стройны, гарманічны (пра спеў, музыку і пад.). У новых дамах іграюць баяны і гучаць суладныя песні — гэта брыгадзір тынкоўшчыкаў Мікола Завадскі, шафёр Іван Канапелька .. спраўляюць наваселле. Грахоўскі. І чуцён суладны гоман Каля рэчкі ў гаі. Прануза. І сосен гонкіх спеў суладны Сціхаў у ссечаным галлі. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Катава́сія ’катавасія, беспарадак, шум, гоман і да т. п.’ (ТСБМ, БРС). Рус. катава́сия, укр. катава́сія, балг. катавасия, серб.-харв. катавасіја. Спачатку гэта слова мела значэнне ’царкоўны спеў, што выконваўся абодвума клірасамі, якія сходзіліся на сярэдзіне царквы’. Потым, пераносна, яго пачалі ўжываць для абазначэння шуму, гоману і да т. п. Звычайна лічыцца запазычаннем са с.-грэч. καταβάσιον ’hymnus ecclesiasticus’. Так у Фасмера, 1, 209; Праабражэнскага, 1, 301 і інш. Шанскі (2, К, 89) удакладняе, што для слова катавасія з яго семантыкай трэба ўлічваць і грэч. форму καταβασία ’сашэсце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)