адамсі́т, ‑у, М ‑сіце, м.

Атрутнае рэчыва, якое раздражняльна дзейнічае на верхнія дыхальныя шляхі, выклікаючы спачатку чханне, потым рвоту і галаўныя болі.

[Ад уласнага імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́бер-ма́йстар, ‑стра, м.

Старшы майстар у доменных, пракатных і сталеплавільных цэхах. [Гаспадар:] — Прыехаў ненадоўга. Спачатку вучыў маладых сталявараў. Цяпер працую обер-майстрам. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Купіць вялікую колькасць чаго‑н. [Даніла:] — Паглядзі там у торбе, чаго я накупляў, толькі дай мне спачатку павячэраць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамо́льнік, ‑а, м.

Уст. Той, хто займаецца крамолай (у 1 знач.); змоўшчык, мяцежнік. Спачатку турэмшчыкі палічылі чыноўніка за вельмі сур’ёзнага злачынца, небяспечнага крамольніка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіхі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спадцішка або ціха смяяцца. Каля дуба нехта хіхікаў, баючыся засмяяцца ўголас. Пестрак. [Гараська] смяецца спачатку ціха, хіхікае, пасля рагоча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрахава́ць, ‑рахую, ‑рахуеш, ‑рахуе; зак., што.

Разм. Палічыўшы, зрабіць падрахунак; падсумаваць. Прайшлі спачатку [юныя натуралісты] праз увесь край, дзе рос ядловец, падрахавалі прыблізна колькасць лепшых кустоў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсо́бнік, ‑а, м.

Разм. Падсобны рабочы. [Янук:] — Спачатку ідзе адзін падсобнік. Ён раскладвае цэглу.. За ім іду я і раблю кладку .. За мною — другі падсобнік. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядобразычлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць нядобразычлівага; непрыязнасць. Сітнік спачатку разгубіўся, ён не чакаў, што яго шчырыя парады Шамота, чалавек, якога ён паважае, палічыць за нядобразычлівасць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насцяро́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць наспярожлівага. — Адчыняй, Віця, — загадалі маці, і той хутка, але з няўцямнай насцярожлівасцю адчыніў дзверы спачатку ў сенцы, тады ў хату. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., за кім-чым і з дадан. сказам.

Цікаваць некаторы час. [Кастусь:] — Мы спачатку пацікуем за .. [паляўнічымі], а там, можа, і раскажам [пра Паўла]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)