сори́ть несов.
1. рабі́ць сме́цце, насме́чваць, накі́дваць сме́цця;
2. (безрассудно тратить) / сори́ть деньга́ми раскіда́ць гро́шы, раскіда́цца грашы́ма.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; каго-што і без дап.
1. Рабіць брудным, пэцкаць.
2. Рабіць смецце; смеціць.
3. перан. Няславіць, ганьбіць, зневажаць; чарніць.
•••
Рукі брудзіць — умешвацца ў брудную справу, у непрыемную гісторыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Друз ’шчэбень, друз’ (БРС), ’перабітая і засохлая камякамі зямля; смецце з зямлёй’ (Шат.), ’трэскі; смецце; кавалкі гліны, цэглы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. дыял. друз ’смецце’. Параўн. далей рус. друзга́ ’наогул усё рыхлае і сухое; смецце, сухое лісце і да т. п.’, друзг ’галлё’, ст.-рус. друскъ ’галлё’, польск. druzga ’асколкі і да т. п.’ Лічацца аддзеяслоўнымі ўтварэннямі прасл. характару (агляд форм гл. у Фасмера, 1, 543; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 5, 133). Не выключаецца, аднак, што некаторыя формы могуць быць самастойнымі ўтварэннямі ў паасобных слав. мовах. Гл. дру́згаць, друзгата́ць. Сюды адносіцца і бел. дру́зачка ’трэска, кавалачак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рассу́рываць ’раскідываць, выдаваць, траціць’ (Нас.). Да сур ’смецце’ (гл.), параўн. распасо́рыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траско́ўнік ‘дрывотнік’, ‘месца на двары, дзе сякуць дровы’ (Мат. Гом., Мат. Маг.; бялын., Нар. сл., ЛА, 1), ‘дробныя трэскі, смецце’ (Ян.), траско́ўня ‘дрывотнік’ (Мат. Гом.), траско́ўя ‘месца, дзе колюць дровы’ (Бяльк.), трасо́чнік ‘месца, дзе сохнуць трэскі’ (Сцяшк., Янк. 2), трасо́чнік і трасо́тнік ‘месца, дзе колюць дровы і куды высыпаюць смецце’ (Сл. ПЗБ), ‘смецце’ (Мат. Гом.), ‘перагной на дрывотні, які вывозяць на поле, на агарод’ (докш., Янк. Мат.), ‘дробныя трэскі, рознае смецце пад паветкай’ (Янк. 2). Вытворныя ад трэ́ска (гл.). Параўн. рус. дыял. тресо́чник ‘перагной з трэсак і бур’яну’, якое Мюленбах і Эндзелін (4, 223) параўноўваюць з літ. trèšti ‘гніць’, лат. tresêt ‘тс’, гл. Фасмер, 4, 100.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумёт ’гурба снегу’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Касп., Яшк., ЛА, 2), сумёты ’гурбы’ (шуміл., Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. суме́та ’гурба’, рус. сумёт ’тс’. Прасл. *sǫmetъ, іншыя дэрываты суадносныя з *sъ‑mesti ’змесці’ ад прасл. *mesti ’месці’, параўн. каш. sḿot ’гурба снегу’, серб.-харв. smȅt ’гурба снегу; сметнік, смецце’ (Борысь, Prefiks., 108–109; SEK, 4, 335). Сюды ж суме́ціца ’завіруха’ (Касп.), су́мець ’завея’ (Нас., Бяльк.), а таксама суме́цце ’смецце’, суме́тны (Гарэц., Ласт.). Параўн. смецце, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зме́сці, змяту́, змяце́ш, змяце́; змяцём, змецяце́, змяту́ць; змёў, змяла́, -ло́; змяці́; зме́цены; зак., што.
1. Метучы, зняць, сцерці, скінуць з паверхні чаго-н.
З. пыл з лавы.
З. усё на сваім шляху.
З. з твару зямлі каго-, што-н. (перан.: знішчыць).
2. Метучы, згрэбці ў адно месца, у кучу.
З. смецце ў куток.
|| незак. змята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. змята́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вы́вахаць ’выветрыць усё смецце з зерня’ (Сцяшк.). Да польск. wachać ’махаць, калыхаць, веяць’, wahać ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лахмаві́нне, лыхмавінья ’дзіравае адзенне, анучы’ (Яўс.). У выніку кантамінацыі лексем лахман і шумавінне ’смецце’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Насурні́ць ’нахмарыць’: нешта насурніла, каб дошч ні пайшоў (Мат. Маг.). Цёмнае слова. Найбольш верагодная сувязь з дыял. сур ’смецце’ (Нас., Бяльк.), су́рный ’засмечаны’, сурінка ’парашынка’ (Нас.), аднак семантычны пераход ’смецце’ > ’воблачнасць’ цяжка абгрунтаваць тыпалагічна. Дапушчэнне сувязі з сурміло ’непрыветны, змрочны чалавек’ (ТС), магчыма з *сурніло, застаецца толькі здагадкай, што патрабуе далейшага вывучэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)