прадукты́ўны, -ая, -ае.

У граматыцы: здольны ўтвараць новыя словы або формы слоў.

П. суфікс.

|| наз. прадукты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магі́чны, -ая, -ае.

1. гл. магія.

2. перан. Незвычайны па сіле ўздзеяння на каго-н.

Магічныя словы паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчу́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; зак., каго-што (разм.).

Выразна, дакладна пачуць.

Не ўсе яго словы можна было р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закліна́нне, -я, н.

1. гл. заклінаць.

2. У народных уяўленнях: магічныя словы, якімі заклінаюць (у 2 знач.).

Гаварыць заклінанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паску́дны, -ая, -ае (разм., груб.).

Брыдкі, агідны.

Паскудныя словы.

П. чалавек.

|| наз. паску́дства, -а, н. і паску́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрадукты́ўны, -ая, -ае.

У граматыцы: такі, пры дапамозе якога не ўтвараюцца новыя словы.

Непрадуктыўныя суфіксы.

|| наз. непрадукты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаво́р², -у, мн. -ы, -аў, м.

У забабонных уяўленнях: магічныя словы, якія маюць гаючую, лекавую сілу.

З. ад болю зубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незразуме́лы, -ая, -ае.

1. Такі, які цяжка, немагчыма зразумець.

Незразумелыя словы.

2. Загадкавы, дзіўны.

Незразумелая трывога.

|| наз. незразуме́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несуцяша́льны, -ая, -ае.

Які не прыносіць суцяшэння; які цяжка або нельга суцешыць.

Несуцяшальныя словы.

Несуцяшальнае гора.

|| наз. несуцяша́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўстаўляюцца ў гаворку.

Гаварыць з прыгаворкамі.